Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
СПАМПАВАЦЬ

Анкета для будучых выкладчыкаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча

Прыватная ўстанова адукацыі "Універсітэт імя Ніла Гілевіча" прапануе запоўніць анкету тым, хто хоча ў будучым выкладаць ва ўніверсітэце. Вось некаторыя з накірункаў, якія плануецца адкрыць: культурная спадчына, рэгіяналістыка, медыя і камунікацыі, ІТ і інфарматыка, урбаністыка, кіраванне ў бізнесе і публічнай прасторы. Больш інфармацыі па накірунках тут.

Зараз складаецца база будучых выкладчыкаў, таму далучайцеся! Запаўняйце анкету і дасылайце яе на адрасы nhuniversitet@gmail.com і siadziba@gmail.com, альбо звычайнай поштай у ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны", 220034, г. Мінск, вул. Румянцава, 13.