Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Сайт зніжак Slivki.by зладзіў рассылку з беларускамоўным загалоўкам

Сайт, дзе падаюць інфармацыю пра разнастайныя акцыі і зніжкі, Slivki.by зрабіў рассылку сваім кліентам з беларускамоўным загалоўкам: "1 верасня блiзка! Кветкi настаўнікам, тарты, дзіцячыя забавы, паветраныя шарыкі… -50%!" Акрамя таго рэкламная карцінка таксама была аформлена па-беларуску.

Будзем спадзявацца, што цяпер на сайце часцей будуць з'яўляцца беларускамоўныя абвесткі, што прывабіць яшчэ больш карыстальнікаў.

2018.08.24 0

Суд прыняў рашэнне не на карысць беларускамоўных бацькоў

Учора, 20 жніўня, старшыня ТБМ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім прысутнічала на паседжанні Мінскага гарадскога суда, на якім разглядалася скарга бацькоў Першамайскага раёна г. Мінска. Судовае паседжанне доўжылася цягам гадзіны. Былі заслуханы аргументы бацькоў, а таксама меркаванне Беларускага хельсінскага камітэту, якое агучыў сп. Гары Паганяйла.

У выніку суддзя адмовіла бацькам у задавальненні іх скаргі, пацведзіўшы рашэнне суда Першамайскага раёна г. Мінска. Пры гэтым яна выказала  меркаванне пра тое, што дзеянні службовых асоб ніякім чынам не парушаюць правоў бацькоў у частцы забеспячэння іх канстытуцыйнага права на беларускамоўнае выхаванне сваіх дзяцей у сістэме дашкольных устаноў Міністэрства адукацыі. Бацькі неўзабаве прымуць рашэнне аб далейшых дзеяннях. 

2018.08.21 0

У сеціве з'явілася база дадзеных па драўлянай спадчыне Беларусі

Сайт "Драўляная спадчына Беларусі" створаны пры супрацоўніцтве з Веткаўскім музеям стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава vetka.museum.by

Сяргей Ляпін -архітэктар і  аўтар праекта, ,Аляксей Чаранкевіч -  дызайнер, Дзяніс Дзянісаў - распрацоўшчык.

Сам сп. Ляпін распавёў, што "З кожным годам у Беларусі драўляных гістарычных будынкаў застаецца ўсё менш і менш. Дзесьці гаспадары збілі дэкор і вырашылі абшыць дом сайдынгам, у другім месцы сельсавет закапаў закінуты прыгожы будынак. А ў Гомелі гістарычныя драўляныя гарадскія сядзібы зносяцца яшчэ і пад шматпавярховікі. І сёння з гэтым наўрад ці штосьці можна зрабіць... Таму і ўзнікла ідэя стварыць інструмент, з дапамогай якога было б вельмі зручна захоўваць фотаздымкі драўляных дамоў. Гэты матэрыял спатрэбіцца для даследчыкаў драўлянай архітэктуры, а таксама можа быць карысным для аднаўлення найбольш цікавых будынкаў."ью:  https://news.tut.by/culture/598629.html?crnd=98303

2018.07.18 0

У сеціве з'явіўся пазнавальны новы 5-хвілінны мультфільм "Тысячагадовая гісторыя Гомеля"

У суполцы вк "Пошукі старога Гомеля" выклалі прыгожы і адукацыйны ролік "Тысячагадовая гісторыя Гомеля". Стваральнікі паведамляюць, што рабілі ролік паўгады і спадзяюцца на станоўчыя водгукі (каментары можна пакінуць у суполцы і на канале youtube).

Ролік для тых, хто даўно цікавіцца гісторыяй Гомеля, "гэтым мультфільмам мы не адкрыем новых амерык. Аднак для большасці гамяльчан, не кажучы ўжо пра жыхароў іншых мясцін Беларусі, многія падабраныя факты стануць адкрыццём", - пішуць аўтары мультфільма.

 

2018.07.11 0

Гурт "Би-2" не забыў не толькі родны горад, але і беларускую мову

У канцы мінулага тыдня, 6 ліпеня, у Бабруйску прайшоў бясплатны open-air фестываль "Би-2 FEST", ініцыятарамі і хэдлайнерамі якога з'яўляліся ўдзельнікі гурта "Би-2". Паводле розных падлікаў мерапрыемства наведала ад 50 да 120 тысяч чалавек.

Гурт выказаў падзяку роднаму гораду, а на экранах сцэны з'явіўся тэкст на беларускай мове "Дзякуй, Бабруйск!"

2018.07.09 0

Усім, хто сёння святкуе Купалле: Чаму сёння Купалле масава святкуецца увечары 6 ліпеня, а не па Сонцы, 21 чэрвеня

У суполцы часопіса "Бярозка" ў vkontakte выстаўлены цікавы артыкул даследчыцы фальклорных традыцый Алены Ляшкевіч пра традыцыйны час святкавання старажытнага свята.

2018.07.06 0

Навіны ўніверсітэта імя Ніла Гілевіча: выраблены пячатка і штамп (абноўлена)

Прыватная ўстанова адукацыі "Універсітэт імя Ніла Гілевіча" (заснавальнік ТБМ) цяпер мае пячатку (штамп) для афіцыйнай дакументацыі і штамп для карэспандэнцыі. Ілюстрацыйныя варыяныты можна паглядзець тут.

2018.07.05 0

Распрацаваныя змены ў закон "Аб абароне правоў спажыўцоў"

Нядаўна былі ўнесеныя змены ў закон "Аб абароне правоў спажыўцоў". Цяпер замест замацаванай альтэрнатывы "па-беларуску альбо па-руску" на ўпакоўцы тавара даводзіць інфармацыю можна і на абедзвюх мовах адначасова "па-беларуску і (альбо) па-руску". Цалкам усе змены можна прачытаць тут.
Читать полностью:  https://finance.tut.by/news598414.html

2018.07.05 0

Адбылася прэзентацыя сайта Універсітэта імя Ніла Гілевіча і зборніка матэрыялаў канферэнцыі "Нацыянальны ўніверсітэт у ХХІ ст.: місія і выклікі"

У офісе ТБМ 12 чэрвеня адбылася прэзентацыя сайта Універсітэта імя Ніла Гілевіча і зборніка матэрыялаў канферэнцыі "Нацыянальны ўніверсітэт у ХХІ ст.: місія і выклікі".

Зборнік быў выдадзены па матэрыялах Міжнароднай канферэнцыі, якая прайшла ў Мінску 25-26 лістапада 2017 г. і змяшчае 15 артыкулаў выкладчыкаў і навукоўцаў. Сярод аўтараў ёсць нямала вядомых імёнаў: Ірына Дубянецкая, Аляксандр Мілінкевіч, Алег Трусаў, Уладзімір Колас і інш.

2018.06.17 0