Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Правы чалавека для дзетак па-беларуску ўжо дасяжныя для спампоўвання

Размалёўку "Ян, Яніна, Васіліна: правы чалавека і дзіцяці ў малюнках" можна спампаваць ужо цяпер тут або атрымаць папяровы асобнік бясплатна на спектаклях. Інтэрактыўную гульню-спектакль можна замовіць для сваёй школы або летніка, напісаўшы на скрыню stasyaky88@gmail.com альбо Viber/WhatsApp/Telegram: 8029-850-45-19. Таксама пры замове кнігі ў краме knihi.by размалёўку можна атрымаць у якасці прыемнага бонусу!

Больш інфармацыі тут.

2019.06.24 0

sputnik.by: Летняе сонцастаянне - 2019: прыкметы, значэнне і традыцыі

У гэтым годзе летняе сонцастаянне прыпадае на 21 чэрвеня - светлавы дзень будзе самым доўгім у 2019-м, піша bel.sputnik.by.

Яшчэ нашы продкі без тэлескопаў і сучасных касмічных спадарожнікаў ведалі, што напачатку трэццяй дэкады чэрвеня адбываецца нешта незвычайнае: сонца даўжэй звычайнага трымаецца ў небе. Ужо пазней летняе сонцастаянне атрымала навуковае тлумачэнне — у гэты дзень нахіл восі кручэння планеты ў напрамку да Сонца прымае найменшае значэнне. Але задоўга да гэтага вакол летняга сонцастаяння з'явілася мноства легенд, забабонаў і прыкмет. Sputnik распавядае пра іх — будзьце гатовыя да 21 чэрвеня 2019 года!

2019.06.21 0

Гомельскае ТБМ запрашае запісацца ў беларускамоўную групу ці клас

Грамадскае аб’яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" займаецца тэмай беларускамоўнай адукацыі ў Гомелі больш за 6 гадоў. У выніку агульных высілкаў разам з установай "Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ" быў уведзены асобны ўлік для жадаючых навучацца па-беларуску.

Два гады існавання чаргі паказалі, што аднаго толькі ўліку не дастаткова, чарга не рэкламуецца, звесткі чаргі грамадскасці не прадастаўляюцца, таму Гомельскае ТБМ вырашыла арганізаваць свой ўлік і заклікае запоўніць анкету.

Вынікі разнастайных апытанняў праведзенных і араганізацыяй, і ў навучальных установах з падачы ТБМ паказваюць, што існуе попыт на беларускамоўную адукацыю, але не заўсёды права навучацца па-беларуску рэалізуецца.

Бацькам кажуць пра мінімальную колькасць дзяцей, якая павінна быць у такіх групах ці класах, але гэта нельга пацвердзіць дакументамі, таму што ў іх напісана толькі пра максімальную колькасць дзяцей. Для школы гэта 25 чалавек, а для гімназіі 20.

Практыка паказвае, што больш эфектыўнымі з’яўляюцца скаардынаваныя дзеянні групы людзей, чым высілкі адзінак. Мы запрашаем далучыцца да нас хаця бы дэклараваннем таго, што вы ёсць. Запоўніце анкету, па выніках анкетавання мы прааналізуем размеркаванне анкет па раёнах горада, збярэмся разам і распрацуем далейшыя крокі. Проста ўявіце, што французы ў Францыі патрабуюць навучанне па-французку! Неверагодна, але для беларусаў гэта рэальнасць, — кажа старшыня Гомельскага ТБМ Алеся Аўласевіч.

У 2018/2019 навучальным годзе ў Гомелі беларускамоўнае навучанне было арганізавана ў трох дзяржаўных установах: яслі-сад № 160 і № 161 і ў гімназіі № 36 імя Мележа. Агулам колькасць дзяцей, якія навучаюцца па-беларуску 105 чалавек. Запаўняйце анкету і далучайцеся.

Даведка: +375299089162 (Алеся), gomeltbm@gmail.com

Крыніца: gomel.today

2019.06.21 0

Алена Пятровіч, перакладчыца Гары Потара на беларускую, дала інтэрвью "Радыё Свабода"

На сайце svaboda.org з'явілася вялікае інтэрвью з Аленай Пятровіч, перакладчыцай першага рамана Джоан Роўлінг. Спн. Алена распавяла, чаму вырашыла перакласці "Гары Потара", як перапісвалася з праваўладальнікамі і ці будзе абеларушваць тэкст.

2019.06.20 0

Помнік Гедыміну ў Лідзе ўжо ўсталёўваюць, а на помнік Міндоўгу ў Навагрудку можна ахвяраваць

Тым часам, пакуль у Лідзе ўсталёўваюць помнік Гедыміну (нядаўна ўжо пачалі ўзводзіць пастамент, а адкрыццё прымеркаванае да 7 верасня 2019 г.), у Навагрудку з'явіцца помнік першаму вялікаму князю літоўскаму Міндоўгу. Помнік плануецца паставіць за пазабюджэтныя сродкі. Таму Навагрудскі райвыканкам адкрыў дабрачынны рахунак у банку.

Спонсарскі рахунак

Аддзел культуры Навагрудскага райвыканкама.

УНП 500 031 377 в ЦБУ № 416 г. Навагрудак ф-л № 413 ОАО "АСБ Беларусбанк" г. Ліда.
БИК AKBBBY21413.
BY72AKBB36425210006224200000
(з пазнакай "На вытворчасць помніка Міндоўгу")

2019.06.20 0

Глеб Лабадзенка ў інтэрвью 34mag.net: "Вывучэнне мовы дзеля мовы – гэта проста абсурд"

Глеб Лабадзенка – вядоўца курсаў «Мова Нанова» – распавёў 34mag пра матывацыю, якая падштурхоўвае людзей размаўляць па-беларуску, пра ўладароў Нясвіжа і пра патаемны сэнс каўбасы «Вялікакняская».

 Герой:  Глеб Лабадзенка, 32 гады. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (бакалаўрыят і магістратура). Стваральнік праекта «Мова Нанова», які ахоплівае аднайменныя курсы, праграму на «Белсаце», а таксама экскурсіі для турагенцтва «Віаполь».

 Ініцыятыва:  «Мова Нанова» – бясплатныя курсы беларускай мовы, якія існуюць са студзеня 2014 года. Іх канцэпцыя – неакадэмічнае вывучэнне мовы: лексіка і граматыка падаецца тут у інтэрактыўных формах з цікавымі гасцявымі спікерамі – прафесіяналамі з розных сфер. Курсы прынцыпова існуюць па-за палітыкай. Штотыдзень іх наведваюць каля 650 студэнтаў.

2019.06.18 0

Выйшаў “Верасень” № 20!

Дарагія сябры, шаноўныя аўтары і чытачы! Рады паведаміць!
Выйшаў з друку, дваццаты, юбілейны, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”.

2019.06.12 1

Зварот да рытэйлераў аб падтрымцы беларускай мовы

Таварыства беларускай мовы выступіла на чале ініцыятывы, якая зарадзілася ў Facebook-суполцы “Беларуская мова на спажывецкім рынку”. Ініцыятыву падтрымалі вядомыя беларускія фірмы, індывідуальныя прадпрымальнікі і публічныя асобы.

 

2019.06.03 0

В. а. рэктара Універсітэта імя Ніла Гілевіча выказвае ўдзячнасць за падтрымку дзейнасці ўніверсітэта

Сп. Алег Трусаў, які выконвае абавязкі рэктара Універсітэта імя Ніла Гілевіча, выказвае ўдзячнасць за падтрымку дзейнасці ўніверсітэта і звяртаецца да ўсіх, хто так ці інакш далучыўся да працы новай установы адукацыі.

Дарагія сябры!

У траўні завяршылі сваю працу падрыхтоўчыя курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча, якія паспяхова скончылі болей за 50 чалавек.

Гэта былі вучні 6-11 класаў, якія ўдасканальвалі свае веды па беларускай, польскай, англійскай і нямецкай мовах, а таксама па фізіцы, матэматыцы і хіміі.

З лістапада пачалі працаваць дзве групы для дарослых людзей, якія хацелі ўдасканаліць свае веды па англійскай і польскай мовах.
Са снежня дзейнічала група для тых, хто хацеў вывучаць гісторыю Беларусі.
Таксама хачу выказаць падзяку ахвярадаўцам Кавалюк А. М., Паўловіч А. Ю, Журок С. В., якія грашова падтрымалі дзейнасць універсітэта праз сістэму АРІП. Усе, хто хочуць дапамагчы ўніверсітэту, могуць скарыстацца інструкцыяй па спасылцы tbm-mova.by/news_2214.html.

2019.05.28 0