Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Беларускую мову ў сваёй прафесійнай дзейнасці пашыраюць сапраўдныя грамадзяне

Прапануем усім зацікаўленым азнаёміцца са слоўнікам авіяцыйнай тэрміналогіі, напісаным авіядыспетчарам Міколам Кавалёвым з мэтай выяўлення тэрміналагічных праблем у авіяцыйнай беларускамоўнай лексіцы.

2016.04.09 0

Полацкія ўлады адкрылі дабрачынны рахунак па зборы сродкаў на рэстаўрацыю помніка "Ў"

Намаганні ТБМ паспрыялі таму, што Полацкія ўлады адкрылі дабрачынны рахунак па зборы сродкаў на рэстаўрацыю помніка "Ў".

Заклікаем усіх неабыякавых людзей далучыцца да карыснай грамадскай справы і ахвяраваць сродкі на рамонт помніка ў Полацку на рахунак: № 3132000200023, г. Полацк 216 ААТ АСБ Беларусбанк МФА 648 УНП 300058727 АКПА 3373894.

2016.04.05 0

Створаны аргкамітэт па святкаванні 100-х угодкаў БНР

У канцы мінулага месяца, 26-27 сакавіка, у віленскім Доме правоў чалавека імя Барыса Звозскага Беларускі культурны цэнтр імя Якуба Коласа (Вільня) зладзіў святкаванне Дня Волі ў коле сяброў з Беларусі і Вільні. Сустрэча адбылася ў цёплай, амаль сямейнай атмасферы.

2016.04.02 0

Віншуем з Вялікаднем!

Таварыства беларускай мовы віншуе ўсіх, хто святкуе Вялікдзень у нядзелю 27 сакавіка! 

Няхай гэтае свята абуджае святло ў душах і надае сілаў! Шчыра віншуем!

2016.03.26 0

На прапанову перанесці сталіцу ў Полацк улады адказалі: "Закон не прадугледжвае..." (абноўлена)

Кіраўніцтва ТБМ больш за месяц таму (пачатак лютага) даслала лісты ўладам з прапановай перанесці сталіцу ў Полацк. Нядаўна з Мінюста даслалі адказ, змест якога: "Закон не прадугледжвае працэдуры пераносу сталіцы Рэспублікі Беларусь". Таксама на гэты адказ ТБМ даслала чарговы ліст з прапановамі. Цалкам лісты можна прачытаць далей. 

2016.03.24 1

ТБМ віншуе з Днём волі!

Таварыства беларускай мовы віншуе ўсіх з Днём волі! Памятайма гісторыю! Шануйма нашых гераічных продкаў!

2016.03.22 0

ТБМ удзячнае ўсім, хто далучыўся да кампаніі "Разам назавем вуліцу ў гонар Тадэвуша Касцюшкі!" (абноўлена)

Таварыства беларускай мовы са студзеня 2016 года дасылае лісты ўладам з прапановай годна ўшанаваць памяць нашага славутага земляка Тадэвуша Касцюшкі. Нас падтрымаў рэсурс Zvarot.by і з яго дапамогай была праведзена грамадская кампанія па зборы подпісаў. Кампанія была прымеркаваная да 270-гадовага юбілею знакамітага дзеяча.

 

2016.03.20 3