Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

На ulej.by можна замовіць першае выданне па-беларуску “Прыгоды Пінокіа” Карла Калодзі. А ў нядзелю сустрэча-прэзентацыя

Выдавецтва "Галіяфы" збірае сродкі на выданне “Прыгоды Пінокіа” Карла Калодзі − поўны пераклад сусветнавядомай казкі і першае папяровае выданне на беларускай мове. Для таго, каб атрымаць папяровае выданне (калі будзе сабраная неабходная сума ў 10000 BYN), можна ахвяраваць 20 рублёў, прычым акрамя кнігі на старонцы праекта прапануюцца і іншыя лоты на розныя сумы. Ужо сабрана 26% ад неабходнай сумы. Застаецца 21 дзень да канца збору.

З нагоды збору сродкаў і выхаду кнігі запрашаюць на сустрэчу 14 ліпеня ў 17.00 па адрасе вул. Мсцiслаўца 24 (кнігарня "Букашкіин дом").

Вас чакае наступнае:
- пазнаёмімся з персанажам Пінокіа;
- даведаемся, якія прыгоды напаткалі драўлянага хлопчыка;
- прачытаем фрагменты казкі;
- праз ілюстрацыі крыху пазнаёмімся з архітэктурай Італіі і жывапісам;
- пагуляем у гульні;
- памалюем на старонках з кнігі пра Пінокіа.

2019.07.10 0

Падынгтан 1 і 2 па-беларуску з 11 ліпеня ў кінатэатрах

Адзін з найлепшых сямейных фільмаў апошніх год вяртаецца ў беларускім дубляжы! Медзведзяня Падынгтан з нетраў Перу прыязджае ў Лондан у пошуках новага дому. Ці здолее ён знайсці дом, сяброў і сям’ю ў новым месцы? І ці здолее ўберагчыся ад невядомай небяспекі, якая чакае на яго тут?

Квіткі на ПАДЫНГТАН-1

Квіткі на ПАДЫНГТАН-2

Фільм зняты паводле цудоўнай брытанскай казкі пра Падынгтана з удзелам знакамітых акцёраў Ніколь Кідман, Майкла Гэмбана, Пітэра Капальдзі ды іншых, цяпер дубляваны на беларускую мову. Адначасова з першай часткай у беларускіх кінатэатрах будзе ісці працяг фільма — "Падынгтан 2"

Фільм дубляваны на беларускую мову кампаніяй Кінаконг у межах праекта "Беларускія ўікэнды" пры падтрымцы velcom|A1

2019.07.10 0

Кнігарня "Логвінаў" пераязджае

Культавая кнігарня, якая за 9 гадоў зрабілася цёплым прытулкам такой часам беднай і маркотнай беларускай літаратуры, з 16 ліпеня пераязджае практычна ў адно памяшканне з антыкварнай крамай "Буржуазныя каштоўнасці". А з верасня пераходзіць у фармат перасоўнай бібліятэкі. Мы схадзілі на вылазіны і пагаварылі з людзьмі, якія сабраліся хто на свята, хто на хаўтуры, піша "Радыё Свабода".

2019.07.10 0

Фаланстэр запрашае на Хакатон "Мапы заўтрашняга дня"

Каманда айці-валанцёраў Фаланстэра і оўпэнсорс-актывісты з нямецкіх суполак KartevonMorgen і Wechange.de 11-18 жніўня ладзяць хакатон па развіцці Мапы заўтрашняга дня. Працоўная мова – англійская, але будзе дапамога з перакладам. Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету да 29 ліпеня, 23:59. А таксама, выканаць тэставае заданне: усталяваць прататып Мапы сабе на лакал, знайсці ініцыятывы на мапе на тэрыторыі Беларусі і даслаць скрын на пошту falanster.by@gmail.com.

Больш інфармацыі на сайце it.falanster.by

2019.07.10 0

Складзены шорт-ліст конкурсу дызайну ад “Будзьма!”. Абіраем пераможцу разам! Паспейце прагаласаваць да чацвера

Завяршаецца “народнае” галасаванне, каб вызначыць пераможцаў конкурсу на найлепшы дызайн ад кампаніі “Будзьма!”

Нядаўна “Будзьма!” абвясціла конкурс эскізаў на нацыянальна арыентаваную тэматыку. Да разгляду прымаліся цікавыя, крэатыўныя і сучасныя ідэі, накіды, малюнкі і эскізы, якія можна рэалізаваць у выглядзе прынтоў на цішотках, торбах, кубках, нататніках і іншай візуальнай прадукцыі.

На конкурс была дасланая неверагодная колькасць заявак! Журы (а гэта дызайнер Анатоль Лазар, мастачка Дар'я Мандзік, вядомыя рэкламісты Зміцер Вайноўскі і Сяргей Скараход, каардынатаркі кампаніі “Будзьма!” Ніна Шыдлоўская і Алена Макоўская) працавала шмат, адабрала самыя вартыя з дасланых прац, і цяпер справа за вамі! Мы прапаноўваем вашай увазе 10 лепшых прынтоў, з якіх шляхам галасавання і будуць абраныя пераможцы.

Галасаванка будзе цягнуцца да 23:59 11 ліпеня.

Вашым меркаваннем будуць вызначаныя 3 пераможцы (1, 2 і, адпаведна, 3 месца).

Першае месца. Дызайн, які набярэ найбольшую колькасць галасоў па выніках “народнага” галасавання, будзе рэалізаваны ў выглядзе прынтоў на цішотках, торбах, кубках або іншай візуальнай прадукцыі. Праца пераможцы абавязкова будзе ўзнагароджаная!

2-е і 3-е месцы. Аўтары дызайнаў, якія па выніках галасавання зоймуць другое і трэцяе месцы, атрымаюць адмысловую прапанову супрацы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Увага! Прагаласаваць можна толькі за адну выяву!

І няхай з вашай дапамогай пераможа найлепшы!

2019.07.09 0

Археалагічная экспедыцыя запрашае валанцёраў (абноўлена)

У археалагічнай экспедыцыі, якая праводзіцца пры Свята-Елісееўскім Лаўрышаўскім мужчынскім манастыры ў Наваградскім раёне, штогод арганізуецца валанцёрская група моладзі і падлеткаў. У 2019 годзе група будзе дзейнічаць з 13 па 28 ліпеня.

Запрашаюцца добраахвотнікі з ліку моладзі, студэнтаў/к і навучэнцаў, якім цікава правесці 15 дзён у добрай сяброўскай кампаніі, паспрабаваць сябе ва ўмовах экспедыцыйнага жыцця і займацца карыснай працай. Валанторы будуць працаваць па 4 – 6 гадзінаў у дзень. У вольны час праводзяцца лекцыі, літаратурныя сустрэчы ды экскурсіі. З удзельнікамі школьнага ўзросту працуюць дасведчаныя педагогі.

Даведкі і запіс праз эл. адрас: ekspiedycyja.lauryshava@gmail.com

Крыніца: belngo.info

2019.07.09 0

Летнік UrbanCamp на Магілёўшчыне (абноўлена)

Абвешчаны набор на летнік UrbanCamp2019 (ладзіць Цэнтр гарадскіх ініцыятыў), які пройдзе 7-11 жніўня. Да ўдзелу запрашаюцца грамадскія актывісты Беларусі ва ўзросце ад 18 да 35 год, якія хочуць займацца гарадскім актывізмам, рэалізоўваць праекты ў сферы ўрбаністыкі, культуры, экалогіі. Удзельнікаў чакаюць майстр-класы і воркшопы, карысныя лекцыі, разбор кейсаў ужо рэалізаваных праектаў.

Тэмы заняткаў: праектны менеджмент, дызайн-мысленне, праца з валанторамі, праца ў камандзе, стварэнне грамадскіх прастораў, правядзенне публічных івэнтаў.

Пражыванне, харчаванне і праезд аплочваюцца арганізатарамі. Унёсак складае 30 BYN (студэнты вызваляюцца ад унёску). Рэгістрацыя абавязковая. Дэдлайн: 20 ліпеня.

Як праходзіў летнік летась. З пытаннямі звяртайцеся: cgimogilev@gmail.com.

2019.07.09 0

Праект "Навучальныя візіты ў Гдыні" (Польшча) (абноўлена)

Праект "Навучальныя візіты ў Гдыні" з 2015 па 2021 год, у рамках якога маладыя людзі з Беларусі, Малдовы і Украіны могуць наведаць гэты горад у фармаце двухтыднёвай вучэбнай паездкі. Спонсарам праекта з'яўляецца горад Гдыня. Працоўная мова - руская. Падача заяўкі і ўдзел у навучальным візіце бясплатны.

Бліжэйшыя навучальныя візіты адбудуцца: 29 верасня-12 кастрычніка, 10-23 лістапада. Заяўкі прымаюцца анлайн да 23:59 21 ліпеня 2019 года.

2019.07.09 0

Тэрмінова! Моўнае даследаванне ў Беларусі

Да Беларускага ПЭН-цэнтра звярнуўся амерыканскі сацыялінгвіст і выкладчык Бостанскага каледжа (ЗША) Курт Вулхайзер. Ён праводзіць моўнае даследаванне ў Беларусі і запрашае Вас паўдзельнічаць. Калі Вы ведаеце, каму яшчэ можа быць цікавая гэтая інфармацыя, падзяліцеся ёю, калі ласка.

Інтерв'ю плануюцца ў чатырох найбуйнейшых гарадах Беларусі: у Мінску 10-га ліпеня (18.30-20.30), у Гомелі 15-га і 16-ага, у Магілёве 19-га і 20-га, і ў Віцебску 22-га і 23-га ліпеня. 

Калі Вы жадаеце прыняць удзел у гэтым даследаванні, калі ласка, напішыце па адрасе: woolhise@bc.edu.

2019.07.09 0