Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

"Мова як сістэма": кніга, якая ліквідуе вашу непісьменнасць

Сёлета ўбачыла свет кніга "Мова як сістэма: правапіс у святле камп'ютарна-лінгвістычнага аналізу". Гэта зборнік навуковых артыкулаў Фёдара Піскунова, прысвечаных актуальным пытанням беларускага правапісу. Аўтар прапанаваў унікальную класіфікацыю зменных часцін мовы.

2014.12.14 0

Новыя выданні ТБМ

Да Новага года ТБМ выпусціла насценныя календары фармата А3 і А4 з выявамі Францішка Багушэвіча і Генадзя Бураўкіна.

2014.12.14 0

Беларуская мова ў раёнках Гарадзенскай вобласці

У Гарадзенскай вобласці 17 раёнаў, ва ўсіх раёнах выходзяць афіцыйныя газеты, заснавальнікамі якіх з’яўляюцца мясцовыя ўлады. Гэтыя газеты, магчыма неафіцыйна, але з’яўляюцца ці то органам, ці то рупарам тых самых мясцовых уладаў, хаця маюць пэўны ўзровень самастойнасці. Самастойнасцю той раёнкі карыстаюцца па-рознаму.

2014.12.10 4

Запрашаем на Дзень нараджэння Максіма Багдановіча

Усіх, хто жадае больш падрабязна даведацца пра новыя каштоўныя знаходкі, датычныя жыцця і творчасці Максіма Багдановіча, і проста захапляецца творчасцю славутага паэта, запрашаем на мерапрыемствы ў Дзень нараджэння Максіма Багдановіча 9 снежня.

2014.12.06 0

Зборнік дакладаў “Грамадзянская супольнасьць у абароне цывілізацыйна-культурнай ідэнтычнасьці Беларусі: ад “Зробім лепш!” да “Барані сваё!”

Выканаўчае бюро Асамблеі НДА Беларусі падрыхтавала зборнік дакладаў пашыранага круглага стала “Грамадзянская супольнасьць у абароне цывілізацыйна-культурнай ідэнтычнасьці Беларусі: ад “Зробім лепш!” да “Барані сваё!”, які прайшоў 18 верасьня 2014 году. У ім брала ўдзел першы намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім. Яе выступ, а таксама зборнік цалкам, – да вашай увагі.

2014.12.06 0

Першы беларускі лінгвістычны баявік

У гэтым годзе пабачыла святло чарговая кніжка Віктара Марціновіча “Мова”. Віктар нарадзіўся ў 1977 годзе ў Ашмянах, доўгі час пісаў па-руску і даволі паспяхова. Яго творы перакладаліся на розныя мовы, сярод якіх ёсць нават фінская.

2014.12.02 0

Прэзентацыя новай кнігі “Тэатр Сержука Вітушкі”

У выдавецтве “Тэхналогія” 4 снежня 2014 года а 16-й гадзіне адбудзецца прэзентацыя новай кнігі “Тэатр Сержука Вітушкі”. Гэта выдатны падарунак для бацькоў, выхавальнікаў, а таксама ўдзельнікаў дзіцячых тэатральных гурткоў.

2014.12.01 0

База дадзеных ідэяў і праектаў у галіне моўнага адраджэння і моўных правоў

Калі вы маеце ідэі праектаў у галіне адраджэння беларускай мовы ці абароны моўных правоў альбо вам не шкада падзяліцца апісаннямі ўжо рэалізаваных праектаў - дасылайце іх у нашу базу дадзеных.

2014.11.28 0

Усім кіраўнікам рэгіянальных арганізацый ТБМ!

Сакратарыят ТБМ просіць усіх кіраўнікоў рэгіянальных арганізацый ТБМ да 10 снежня даслаць свае прапановы да плану дзейнасці ТБМ на 2015 год, спісы сяброў ТБМ сваіх арганізацый па стане на 1 снежня 2014 года і справаздачу аб дзейнасці арганізацыі за гэты год.

2014.11.25 0