Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Народны праект выдання выбранай беларускай паэзіі для дзяцей

Зварот Алеся Бакача, кіраўніка грамадскай арганізацыі «Творчае згуртаванне «Святліца», да ўсіх ахвочых, каб сабраць найлепшыя беларускія вершы для дзяцей, выдаць іх кнігамі і распаўсюдзіць усімі магчымымі спосабамі, а найперш праз сістэму дашкольнага выхавання ды інтэрнэт.

2015.01.08 0

Каментар юрыста да адмовы Нац. цэнрам заканадаўства і прававых даследаванняў распрацоўваць законапраект ТБМ

Як мы ўжо паведамлялі, Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследванняў Рэспублікі Беларусь (далей – НЦЗПД) адмовіўся ўлічваць прапанову ТБМ аб уключэнні ў план падрыхтоўкі законапраектаў на чарговы год законапраекта “Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы”.

2015.01.01 0

Калядны “Верасень”!

Выйшаў з друку чарговы, адзінаццаты па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”. Паэзія ў часопісе прадстаўлена вершамі Стасі Кацюргіной, Аляксея Карпенкі, Касі Ляўдацкай, Арцёма Сітнікава, Кацярыны Сянкевіч, Алеся Емяльянава-Шыловіча, Ірыны Грумандзь, Цімоха Авіліна, Валерыі Куставай, Ігара Канановіча. Паэтычны майстар-клас маладым творцам дае Уладзімір Някляеў.

2014.12.21 0

Невядомыя раней тэксты Язэпа Драздовіча сталі даступныя грамадскасці

У інтэрнэце з'явіліся дагэтуль невядомыя грамадскасці тэксты Язэпа Драздовіча. Гэта ўрыўкі з рукапісаў мастака, што захоўваюцца ў Вiльнi, у аддзеле рукапiсаў бiблiятэкi Акадэмii навук Лiтвы (у зборах Віленскага Беларускага Музея імя Івана Луцкевіча). Тэксты былі падрыхтаваныя да публікацыі навукоўцамі Ліяй Кісялёвай і Вольгай Архіпавай, дапоўненыя тлумачэннямі і каментарамі. Гэтыя ўнікальныя матэрыялы раней нідзе не друкаваліся, а цяпер з імі можна азнаёміцца на сайце drazdovich.by.

2014.12.17 0

Бацька беларускіх гісторыкаў не забыты на Лідчыне

У канцы мінулага месяца, 28 лістапада, прайшла навуковая канферэнцыя да 230-годдзя з дня нараджэння “Бацькі беларускіх гісторыкаў” Тодара Нарбута (нарадзіўся 28 кастрычніка (8 лістапада) 1784 года). Канферэнцыю арганізоўваў Лідскі гістарычна-мастацкі музей пры падтрымцы Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ.

2014.12.16 0

Моўнае заканадаўства Уэльса. Частка 1: Закон аб валійскай мове

Валійскае моўнае заканадаўства  - арыгінальная крыніца ідэй для ўдасканалення законапраекта ТБМ "Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы", а таксама для ўдасканалення Закона аб мовах у Рэспубліцы Беларусь. Што думаеце Вы?

2014.12.14 2