Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Акт вандалізму супраць ТБМ у Менску: невядомыя зламыснікі разбілі фірмовую шыльду каля офіса арганізацыі

На выходныя (22-23 красавіка) невядомыя зламыснікі разбілі фірмовую шыльду ТБМ каля ўвахода ў офіс. Гэта сведчыць пра тое, што актывізацыя дзейнасці ТБМ у справе пашырэння беларускай мовы ва ўсіх сферах нашага жыцця не да спадобы розным шавіністам і манкуртам.

Гэта не першая акцыя вандалаў, калі адбываліся розныя напады на нашу сядзібу. У найбліжэйшы час кіраўніцтва ТБМ адновіць пашкоджаную шыльду. У органы правапарадку мы вырашылі не звяртацца, бо наш папярэдні досвед сведчыць пра тое, што злачынцы не будуць адшуканыя і пакараныя.

2017.04.24 0

ТБШ і ТБМ запрасілі на круглы стол, які арганізавала Міністэрства адукацыі

Круглы стол, на якім абмяркоўвалася стварэнне сістэмы беларускамоўнага навучання, быў арганізаваны Міністэрствам адукацыі пры ўдзеле дэпутата Алены Анісім. Мерапрыемства адбывалася ў галоўным корпусе БДПУ імя М. Танка 12 красавіка 2017 года.

2017.04.14 0

Звароты ТБМ да ўладаў адносна лёсу беларускіх кінастужак (абноўлена)

Таварыства беларускай мовы звярнулася да ўладаў з просьбай больш шырока распаўсюджваць беларускія дакументальныя фільмы, асабліва падчас навучання школьнікаў. Нядаўна прыйшоў адказ з Міністэрства культуры, з якім можна азнаёміцца далей.

2017.04.04 0

Гомельскае ТБМ зрабіла адмысловы кубачак да курсаў "Мова дзяцей"

У Цэнтры беларускай мовы ў Гомелі, які адкрыла гомельская філія Таварыства беларускай мовы, ладзіцца гурток беларускай мовы для дзяцей "Мова дзяцей". Пра дзейнасць гуртка сябры гомельскага ТБМ знялі ролік і зрабілі спецыяльны кубачак з лагатыпам гуртка.

2017.04.02 0

Артыкул Міхася Ткачова: 3а няпоўныя сто гадоў сто сорак крыжацкіх паходаў

Міхасю Ткачову, беларускаму гісторыку, археолагу, вядомаму грамадскаму дзеячу 10 сакавіка споўнілася б 75 год. Прапануем узгадаць, за што паважалі гэтага чалавека і прачытаць адзін з яго апошніх артыкулаў.

2017.03.09 1

ТБМ віншуе са святам вясны!

Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” віншуе з самым вясновым святам – Міжнародным жаночым днём!

Здароўя вам усім, аптымізму і веры ў тое, што наша роднае слова прывядзе да годнага жыцця і паспрыяе нашаму дабрабыту.

2017.03.08 0

Міністр адукацыі адказаў на зварот ТБМ адносна беларускамоўнай версіі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі

ТБМ даслала зварот у Міністэрсвта адукацыі, у якім цікавілася, ці будзе зроблены афіцыйны пераклад Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі на беларускую мову. На зварот даў адказ Міністр адукацыі.

У адказе паведамляецца, што "Міністэрства адукацыі зацікаўлена ў наяўнасці ў навучальных установах Кодэкса аб адукацыі, выдадзенага на дзвюх дзяржаўных мовах". І хаця апошнія тры гады новая версія Кодэкса распрацоўваецца на рускай мове, Міністэрства "плануе падчас працы над законапраектам у Палаце прадстаўнікоў выйсці з прапановай аб ажыццяўленні афіцыйнага перакладу Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі на беларускую мову і яго апублікаванні на дзвюх дзяржаўных мовах".

Цалкам адказ чытайце далей.

2017.03.03 0