Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Праект “Беларускамоўныя” ад Арт Сядзібы збірае сродкі

У межах кампаніі "Назаві беларускую мову роднай у перапісе 2019" Арт-сядзіба (пр. Машэрава, 18) працягвае праект “Беларускамоўныя” і збірае сродкі на платформе molamola.by на яго ажыццяўленне. Плануюць сабраць 2000 рублёў, ужо сабрана 1220. Аўтар праекта Алесь Сьнег.

Беларускамоўныя — праект "Арт Сядзібы", накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выяўленне стэрэатыпаў, звязаных з беларускай мовай і барацьбу з імі.
Беларускамоўныя — сустрэчы з носьбітамі беларускай мовы. Тут можна пачуць унікальныя гісторыі, звязаныя з выкарыстаннем беларускай мовы ў розных прафесіях і сферах жыцця. Свае гісторыі распавядаюць артысты, музыкі, паэты, людзі незвычайных прафесіяў, а таксама сантэхнікі, юрысты, прадавачкі.

2019.07.12 0

Зялёны летнік на Балдуку 2019

Моладзевае крыло Belarusian Young Greens Партыі Зялёных ладзіць 1-4 жніўня летнік на Балдуку, прысвечаны Зялёным каштоўнасцям і Зялёным дзеянням.

Летнік пройдзе на маляўнічым хутары каля возера Балдук у Пастаўскім раёне.Будзе забяспечаны праезд з Мінска і назад. Пражыванне ў намётах, але будзе некалькі месцаў у доме, калі вам гэта будзе неабходна.

Паколькі колькасць месцаў абмежаваная, адбор будзе праводзіцца на аснове формы заявы. Запоўніце яе, калі ласка, да 15-га ліпеня. Вам паведамяць аб выніках і будзе дасланая ўся арганізацыйная інфармацыя не пазней 20-га ліпеня.

2019.07.12 0

Viber і Telegram можна беларусіфікаваць. Даступныя і стыкеры на беларускай

У Viber запусцілі падтрымку беларускай мовы. Каб адсвяткаваць гэтую падзею, кампанія прэзентавала стыкерпак "Лесавiчок", які стане неад'емнай часткай новага нацыянальнага вобраза Viber. Запуск лакалізаванага інтэрфейсу адбыўся напярэдадні важнай для Беларусі даты — дня нараджэння аднаго з пачынальнікаў сучаснай беларускай мовы і выдатнага паэта Янкі Купалы.

Каб змяніць мову, неабходна спампаваць апошнюю версію дадатку Viber у Play Mаrket або Apple Store, зайсці ў "Настройкі", абраць "Агульнае" і паставіць птушачку насупраць "Беларуская". Сярод стыкераў на беларускай у Viber шукайце пад назвамі "Наперад, Белакрылыя!", "Minskikot"," Традыцыі на новы лад" (2 наборы стыкерпакаў).

У Telegram беларуская мова пакуль не адлюстроўваецца ў наладах, але зрабіць свой Тэлеграм беларускім можна, націснуўшы на спасылку t.me/setlanguage/be-beta. Таксама ў месенджары ёсць і стыкеры на беларускай мове, вось спасылкі на стыкерпакі: t.me/addstickers/asambleja, t.me/addstickers/ptushki, t.me/addstickers/sucasniki, t.me/addstickers/Kastussss, t.me/addstickers/galubki, t.me/addstickers/KARTOFUN, t.me/addstickers/svabodaradio, t.me/addstickers/Bulbash_NY, t.me/addstickers/Vinshavanki, t.me/addstickers/iMinsk. Калі ведаеце яшчэ, то пішыце ў каментарах.

 

2019.07.12 0

Google навучыўся перакладаць надпісы з беларускай мовы ў рэальным часе праз камеру

Паводле Нашай нівы Google анансавала вялікае абнаўленне функцыі машыннага перакладу праз камеру ў праграме Translate.

У сэрвіс імгненнага перакладу тэксту на выявах дадалі 60 новых моў, у тым ліку беларускую. Акрамя таго, калі раней можна было ажыццяўляць пераклад толькі ў пары з англійскай, то цяпер — на любую з больш 100 моў, даступных у Google Translate.

Таксама пры працы праз камеру сэрвіс будзе самастойна вызначаць зыходную мову. Гэта можа быць асабліва карысна ў падарожжах, напрыклад пры чытанні меню ў рэстаранах або дарожных знакаў.

Першапачаткова абнаўленне будзе даступна абмежаванай колькасці карыстальнікаў, але на працягу некалькіх тыдняў стане даступным для ўсіх.

2019.07.12 0

На ulej.by збіраюць сродкі на ўсталяванне помніка беларускаму паэту і журналісту Алесю Ліпаю

На ulej.by збіраюць сродкі на ўсталяванне помніка беларускаму паэту і журналісту Алесю Ліпаю да першай гадавіны яго смерці. Помнік стварае беларускі скульптар Вадзім Мацкевіч. Сабраць плануецца 10000 рублёў, ужо сабрана 24% ад неабходнай сумы, а да канца кампаніі застаецца 43 дні.

Алесь Ліпай, паэт, журналіст, рэдактар, выдавец, прадзюсар беларускага кіно, якое здымаў Андрэй Курэйчык. Аўтар трох зборнікаў вершаў і тэкстаў да песень, якія дагэтуль выконваюць Зміцер Вайцюшкевіч і Ірына Відава.

Яго больш няма, але працягваюць жыць яго шматлікія добрыя справы, якія ён зрабіў для Беларусі, радзімы, якую ён так шчыра любіў.

Падтрымаць кампанію можна па спасылцы ulej.by/project?id=1083929

2019.07.12 0

Глабальны моладзевы відэа-конкурс па пытаннях змены клімату (абноўлена)

Вы ва ўзросце 18-30 і хочаце выратаваць планету? Стварыце кароткае відэа, працягласцю да 3-х хвілін і атрымаеце шанец стаць маладым рэпарцёрам на кліматычнай канферэнцыі ААН у Чылі ў снежні 2019. Маладыя людзі з усіх краін свету могуць падзяліцца сваімі ідэямі таго, як змагацца са зменамі клімату. Заяўкі прымаюцца да 28 ліпеня 2019.

Крыніца: by.odb-office.eu

2019.07.11 0

Цэнтр новых ідэй абвяшчае набор на Школу маладых рэфарматараў - дэдлайн хутка! (абноўлена)

Цэнтр новых ідэй запрашае на пяць дзён навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі ведамі і практычнымі навыкамі, патрэбнымі для рэфармавання Беларусі.

Школа пройдзе з 12 па 16 жніўня пад Мінскам у гатэлі Drozdy club.

Калі табе ад 16 да 25 і ты хочаш рабіць рэформы, то Цэнтр новых ідэй запрашае на школу ў жніўні. Цэнтр новых ідэй цалкам пакрывае кошт удзелу ў летняй школе. Адбор удзельнікаў будзе адбывацца на конкурснай аснове паводле заяўкі і сумоўя.

Па выніках летняй школы найлепшыя ўдзельнікі будуць мець магчымасць прайсці стажыроўку ў Цэнтры новых ідэй і партнёрскіх арганізацыях.

Падаць заяўку можна па спасылцы. Дэдлайн падачы заявак — 20 ліпеня.

Калі ў Вас узніклі пытанні, то калі ласка пішыце на ideaby.org@gmail.com, тэма ліста "Школа маладых рэфарматараў".

2019.07.11 0

Партал tut.by распачаў народныя галасаванкі "Родныя гульні"! А дызайнер Анатоль Лазар стварыў для іх лагатып

На партале tut.by прыдумалі цікавыя галасаванкі пад назвай "Родныя гульні".

"Кожны чалавек мае базавы набор рэчаў і сімвалаў, якія ён лічыць роднымі. Для беларусаў гэта традыцыйна — бацькі, радзіма, беларуская мова. Але акрамя гэтых бясспрэчных сімвалаў роднасці, якія нас аб’ядноўваюць, ёсць яшчэ цэлы шэраг з’яў і вобразаў, якія таксама з’яўляюцца роднымі кожнаму з нас, але ў рознай ступені. Мы прапануем вызначыць, што з гэтай пары сімвалаў для вас больш роднае. Усяго пар — 15. Кожны дзень будзе магчымасць выбiраць новы сімвал. За адну пару можна аддаць свой голас на працягу пяцi дзён".

А на сайце budzma.by з'явілася навіна пра тое, што дызайнер Анатоль Лазар стварыў для “Родных гульняў” лагатып.

2019.07.11 0

Вандроўка на Блакітныя азёры. Месцы яшчэ ёсць (абноўлена)

Турыстычная кампанія "БелЮніІнтэрКом", як паведамляе NN.by, запрашае наведаць унікальныя Блакітныя азёры, прайсціся экасцежкай ды заехаць у некалькі аўтэнтычных мясцін: Шэметава, Засвір, Свір, Камарова, прыродны комплекс "Блакітныя азёры".

Цана білета: 45 руб. (у яе ўваходзіць усё, апроч абеда).

2019.07.11 0