Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Адбылася першая сустрэча Алега Трусава з выбаршчыкамі

Адбылася першая сустрэча Алега Трусава з выбаршчыкамі 22 жніўня ў актавай залі ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Мінска" (вул. Ляўкова, 19). Зала была запоўнена няпоўнасцю, але тыя грамадзяне, якія наведалі сустрэчу, актыўна абмяркоўвалі разам з сп. Трусавым яго перадвыбарную праграму, уносілі прапановы і заўвагі, дзяліліся сваімі назіраннямі і жыццёвымі гісторыямі. 

2016.08.23 0

Перадвыбарная праграма Алены Анісім: Разам да лепшага жыцця!

У нашай краіне 11 верасня гэтага года адбудуцца чарговыя выбары ў парламент. Яны праходзяць на фоне складанай эканамічнай сітуацыі ў краіне, якая праяўляецца ў зніжэнні заробкаў і пенсій, пастаянным росце коштаў на тавары першай неабходнасці, скарачэнні колькасці працоўных месцаў. Я вырашыла прыняць удзел у гэтых парламенцкіх выбарах, бо як чалавек з актыўнай грамадскай пазіцыяй адчуваю адказнасць за тыя працэсы, што адбываюцца ў Беларусі, і хачу зрабіць усё, каб жыццё ў нашай краіне павярнулася да лепшага. Прапаную вам абмеркаваць і падтрымаць наступную праграму.

2016.08.18 2

Алег Трусаў пачаў сваю перадвыбарную кампанію яшчэ 12 жніўня

Алег Трусаў пачаў сваю перадвыбарную кампанію яшчэ 12 жніўня. Яго першыя рэкламныя плакаты ўжо расклееныя на ўсіх 15 стэндах у межах выбарчай акругі №96 г. Мінска.

Выступ Алега Трусава на канале БТ-3 можна пабачыць 18 жніўня ў 19:30. Выступ па радыё ў эфіры праграмы "Радыё-Мінск" можна будзе пачуць раніцай 30 жніўня ў прамежку з 7:00 да 7:40.

2016.08.16 2

Алена Анісім запрашае далучыцца да яе прадвыбарнай парламенцкай кампаніі

Учора, 10 жніўня, адбылося паседжанне акруговай выбарчай камісіі Стаўбцоўскай выбарчай акругі № 70. На ім было прынята рашэнне аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Па гэтай акрузе вылучалася шляхам збору подпісаў першы намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім. Згодна з рашэннем камісіі за № 7 ад 10 жніўня Анісім Алена была зарэгістравана кандыдытам і атрымала адпаведнае пасведчанне.

Сп. Анісім запрашае далучацца да яе выбарнай кампаніі і выказвае ўдзячнасць сябрам ініцыятыўнай групы, якія збіралі подпісы, усім, хто падпісаўся за яе кандыдатуру, а таксама тым асобам, якія спрыялі ў гэтай справе.

2016.08.11 2

Алег Трусаў запрашае далучыцца да яго прадвыбарнай парламенцкай кампаніі

Сёння, 9 жніўня, на пасяджэнні Чкалаўскай акруговай камісіі Алегу Трусаву паведамілі, што ён з'яўляецца кандыдатам у дэпутаты і можа пачынаць сваю прадвыбарную кампанію. Сп. Трусаў запрашае далучыцца да яго прадвыбарнай парламенцкай кампаніі і выказвае падзяку ўсім, хто ўваходзіў у склад ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэнне яго ў кандыдаты ў дэпутаты, а таксама ўсім, хто падпісаўся за яго.

2016.08.09 4

Ці стаў Алег Трусаў кандыдатам распавядуць на пасяджэнні Чкалаўскай акруговай камісіі

Алег Трусаў своечасова падаў усе неабходныя паперы для таго, каб зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты. У аўторак 9 жніўня на пасяджэнні Чкалаўскай акруговай камісіі яму распавядуць, ці стаў ён кандыдатам ад Чкалаўскай акругі №96 г. Мінска.

2016.08.08 0

Адказ на прапанову ТБМ стварыць аддзелы археалогіі ў абласных музеях: палова аблвыканкамаў супраць

Нядаўна ТБМ даслала ў Міністэрства культуры ліст з прапановай стварыць аддзелы археалогіі ў абласных музеях і некаторых іншых установах у складзе 5 чалавек (у кожным такім аддзеле). У сувязі з недахопам кадраў археолагаў і рэстаўратараў у нашай краіне таксама было прапанавана заняцца павелічэннем колькасці адпаведных штатных адзінак.

Адказ Мінкульта можна прачытаць далей.

2016.08.08 0

Зварот Аляксандра Давідовіча да выбаршчыкаў Грушаўскай акругі № 99 г. Мінска

Зараз у нашай краіне адбываецца важны палітычны працэс: падрыхтоўка да выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

Ад вынікаў гэтага працэсу залежаць усе аспекты нашага з вамі будучага жыцця: заробкі, наяўнасць працы, лёс нашай культуры і адукацыі, стан медыцыны, адносіны з краінамі свету, мір у нашых хатах і шмат іншага.

Мы ўсе ўдзельнікі гэтага няпростага выбару: як нам жыць далей. Гэты выбар зробіць кожны паўналетні грамадзянін, незалежна ад свайго жадання прымаць ці не прымаць актыўны ўдзел у гэтым працэсе.

2016.07.18 0

Трэці пікет па зборы подпісаў за вылучэнне Алега Трусава кандыдатам у дэпутаты адбыўся 11 ліпеня

У панядзелак, 11 ліпеня, прайшоў чарговы пікет па зборы подпісаў за вылучэнне Алега Трусава кандыдатам у дэпутаты ў Чкалаўскай выбарчай акрузе №96 (7 і 10 ліпеня). На пікетах можна паразмаўляць з самім Алегам Трусавым і падпісацца за яго. Для таго, каб паставіць подпіс, з сабой трэба мець пашпарт

Наступныя пікеты адбудуцца: 14 ліпеня з 17.00 да 19.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Варанянскага, 1А (каля крамы "Хэпі Хэнд" насупраць палаца Чыгуначнікаў); 18 і 19 ліпеня з 17.00 да 19.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Маскоўская, 17 (каля Акадэміі кіравання); 21 ліпеня з 17.00 да 19.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Магілёўская, 12 (каля ўніверсама “Магілёўскі”).

2016.07.12 0