Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Фестываль вулічнай ежы VulitsaEzha (абноўлена)

Наступны фестываль вулічнай ежы VulitsaEzha пройдзе 1-2 верасня ў парку Дрымлэнд! Музычнымі хэдлайнерамі стануць Найк Барзоў і Shuma.

- 45+ удзельнікаў фуд-корта

- зона бараў

- Маркет мясцовай ежы 

- Кулінарныя батлы 

- Лекторый 

- SARAFAN-маркет 

- 2 музычныя сцэны 

- Дзіцячая зона “Мамслет” 
⠀ 
Кошт квіткоў: 5 рублёў - прадпродаж, 7 рублёў - на ўваходзе. Дзецям да 12 уваход бясплатны! Набыць квіткі: vulitsaezha.by

2018.08.31 0

Velcom падтрымаў праекты па вывучэнні беларускай мовы праз гульні і забавы

На сайце budzma.by з'явіўся матэрыял пра тое, што 28 жніўня ў «Кнігарні Логвінаў» адбылася прэзентацыя незвычайных праектаў, накіраваных на тое, каб дапамагчы дзецям вывучаць беларускую мову і зрабіць яе арганічнай часткай іх штодзённага жыцця. Абодва праекты – «Скарбонка гульняў» і «Беларускія ўікэнды» – рэалізаваныя пры падтрымцы кампаніі velcom.

2018.08.31 0

Алена Анісім у аўтарскай праграме euroradio “Ідэя Х”: Нацыянальная ідэя мусіць бараніць нас ад вірусу антыбеларускасці

У чацвер, 30 жніўня, старшыня ТБМ спн. Алена Анісім удзельнічала ў новай штотыднёвай праграме euroradio “Ідэя Х”, госці якой імкнуцца сфармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі.

 

2018.08.31 0

У абарону беларускай мовы на этыкетках сабралі тысячу подпісаў

На сайце Свабоды распавялі пра петыцыю, створаную для таго, каб "спыніць дыскрымінацыю паводле моўнай прыкметы ў сферы гандлю і паслугаў" — каб інфармацыя даводзілася да спажыўца абавязковым чынам на расейскай і беларускай мовах.

2018.08.31 0

Ліставанне ТБМ з уладамі адносна ўсталявання бюста Алесю Адамовічу

Нядаўна мы атрымалі адказ з Бабруйскага райвыканкама адносна прапановы ўсталяваць бюст Алесю Адамовічу па эскізу Гэніка Лойкі і Яўгена Білея ў в. Глуша. Са смерці Адамовіча прайшло ўжо амаль 25 год, а ў Беларусі няма ні помніка, ні памятнай шыльды на доме, дзе жыў Адамовіч, беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч.

Цалкам ліставанне далей.

2018.08.30 0

Запрашаем на падрыхтоўчыя курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча

Універсітэт імя Ніла Гілевіча з верасня 2018 г. пачынае падрыхтоўчыя курсы для вучняў старэйшых класаў (10, 11 класы), студэнтаў, а таксама для ўсіх, хто хоча ўдасканаліць свае веды і падрыхтавацца да ЦТ і паступлення ў ВНУ, па наступных прадметах: гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і (пры наяўнасці попыту) французская мовы.

2018.08.30 0

Грамадзян Вейшнорыі павіншавалі з 1 годам існавання!

Грамадзянам Вейшнорыі прыйшлі лісты з віншаваннем на электронныя скрынкі з наступным тэкстам:

"Краіна мары адзначае Першы год існавання дзяржавы! Першы год Незалежнасці!

За гэты час наша краіна прайшла шлях ад інтэрнэт-мема да сапраўднай дзяржавы з усімі адпаведнымі атрыбутамі.

Мы абралі Сойм - дэмакратычны парламент, які працуе на прынцыпах адкрытасці і стаіць на варце інтэрнэт-дэмакратыі. Як і ўсе дзяржавы, мы прайшлі праз парламенцкі крызіс, але паспяхова выйшлі з яго.

Мы прынялі Канстытуцыю і мноства іншых законаў. Пакуль палітыкі ў традыцыйных дзяржавах кажуць аб лічбавай дэмакратыі, мы ўжо гэта робім. Пакуль яны спрачаюцца пра крыптавалюты - мы ўжо яе інтэгравалі. Робім памылкі, але выпраўляем і вучымся. Намі ўжо напрацаваны бясцэнны досвед." Тэкст цалкам далей.

2018.08.29 0

Прэзентацыя сайта nslowa.by

У офісе ТБМ у панядзелак, 28 жніўня, адбылася прэзентацыя інтэрнэт версіі газеты "Наша слова" - сайт nslowa.by. На сустрэчы рэдактар газеты Станіслаў Суднік распавёў пра тое, што друкаваная газета і навіны на сайце будуць дублявацца толькі часткова, многае будзе толькі ў інтэрнэт версіі.

2018.08.28 0