Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Зварот да рытэйлераў аб падтрымцы беларускай мовы

Таварыства беларускай мовы выступіла на чале ініцыятывы, якая зарадзілася ў Facebook-суполцы “Беларуская мова на спажывецкім рынку”. Ініцыятыву падтрымалі вядомыя беларускія фірмы, індывідуальныя прадпрымальнікі і публічныя асобы.

 

2019.06.03 0

В. а. рэктара Універсітэта імя Ніла Гілевіча выказвае ўдзячнасць за падтрымку дзейнасці ўніверсітэта

Сп. Алег Трусаў, які выконвае абавязкі рэктара Універсітэта імя Ніла Гілевіча, выказвае ўдзячнасць за падтрымку дзейнасці ўніверсітэта і звяртаецца да ўсіх, хто так ці інакш далучыўся да працы новай установы адукацыі.

Дарагія сябры!

У траўні завяршылі сваю працу падрыхтоўчыя курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча, якія паспяхова скончылі болей за 50 чалавек.

Гэта былі вучні 6-11 класаў, якія ўдасканальвалі свае веды па беларускай, польскай, англійскай і нямецкай мовах, а таксама па фізіцы, матэматыцы і хіміі.

З лістапада пачалі працаваць дзве групы для дарослых людзей, якія хацелі ўдасканаліць свае веды па англійскай і польскай мовах.
Са снежня дзейнічала група для тых, хто хацеў вывучаць гісторыю Беларусі.
Таксама хачу выказаць падзяку ахвярадаўцам Кавалюк А. М., Паўловіч А. Ю, Журок С. В., якія грашова падтрымалі дзейнасць універсітэта праз сістэму АРІП. Усе, хто хочуць дапамагчы ўніверсітэту, могуць скарыстацца інструкцыяй па спасылцы tbm-mova.by/news_2214.html.

2019.05.28 0

У офісе ТБМ прайшла Агульнанацыянальная дыктоўка

Сёння, 21 лютага, у офісе ТБМ прайшоў першы этап Агульнанацыянальнай дыктоўкі, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Дыктоўку пісалі і школьнікі, і пенсіянеры, і людзі рознага ўзросту. А чытала тэкст паводле Уладзімера Арлова былая настаўніца 50-й гімназіі г. Менска (цяпер на пенсіі) спн. Валянціна Драгун.

Памятнымі прызамі за ўдзел у штогадовай акцыі былі ўзнагароджаны некаторыя ўдзельнікі і спн. Валянціна Драгун.

2019.02.21 0

Старшыня ТБМ віншуе з Днём роднай мовы!

Паважаныя сябры! Віншую вас з Міжнародным днём роднай мовы. Родная мова спрыяе нам у жыцці, натхняе на ажыццяўленне розных спраў, дапамагае спраўляцца з нягодамі і цяжкасцямі, а часам, нібы матуля, ахінае нас цяплом, пяшчотай і не дае збочыць з правільнага шляху.
Вялікая падзяка ўсім, хто працуе з роднай мовай у сферы культуры, адукацыі, інфармацыі штодня.

Старшыня ТБМ

Алена Анісім

2019.02.21 0

Запрашаем на дванаццатую Агульнанацыянальную дыктоўку!

ТБМ запрашае ўсіх ахвотных прыняць удзел у дванаццатай Агульнанацыянальнай дыктоўцы, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, 21 лютага ў офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Пачатак у 18:00. 

Узоры дыктовак можна знайсці ў газеце "Наша слова", а таксама на нашым партале. Каб далучыцца да штогадовай традыцыі ў любым горадзе, вёсцы, мястэчку, хутары, нават у вандроўцы, дастаткова сабраць аднадумцаў, выбраць адзін з прапанаваных намі тэкстаў і абраць таго, хто будзе дыктаваць яго 21 лютага. Далучайцеся!

2019.02.13 0

У Магілёве адбылася прэзентацыя "Гісторыі Расіі" і Універсітэта імя Ніла Гілевіча

У нядзелю, 10 лютага, у магілёўскім Цэнтры Кола адбылася сустрэча з рэктаратам Універсітэта імя Ніла Гілевіча, падчас якой прайшла прэзентацыя дзейнасці ўніверсітэта і адначасова прэзентацыя кнігі "Гісторыя Расіі". Акрамя в.а. рэктара Алега Трусава і прарэктара па навучальнай дзейнасці Паўла Церашковіча таксама выступала і старшыня ТБМ Алена Анісім.

Сустрэча была арганізаваная Магілёўскай арганізацыяй ТБМ і Цэнтрам Кола. Акрамя непасрэдна прэзентацый былі абмеркаваныя розныя актуальныя пытанні беларускай адукацыі, госці задавалі пытанні і выказвалі свае меркаванні адносна дзейнасці ўніверсітэта. Таксама на сустрэчы выступіў бард Васіль Аўраменка, які выканаў беларускамоўныя версіі вядомых рускамоўных песень.

2019.02.10 4

Алег Трусаў успамінае Анатоля Грыцкевіча ў артыкуле "Вучоны-энцыклапедыст"

Прапануем артыкул Алега Трусава, які апісвае жыццёвы шлях знакамітага беларускага гісторыка Анатоля Грыцкевіча, якому 31 студзеня 2019 г.  споўнілася б 90 гадоў. Шкада, што сп. Анатоль не дажыў да гэтага юбілею. Але памяць пра яго жыве і да гэтага часу.

2019.01.30 0

Асамблея НДА Беларусі ўзнагародзіла Універсітэт імя Ніла Гілевіча ў намінацыі "Новая ініцыятыва"

У гэтым месяцы, 10 студзеня, у прасторы “Корпус” былі названыя пераможцы прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці – 2018”. У шорт-лісце было 57 намінантаў, а ў журы – 112 грамадскіх лідараў, экспертаў і журналістаў з усёй Беларусі.

У намінацыі "Новая ініцыятыва" ўзнагароду атрымаў Універсітэт імя Ніла Гілевіча. Зарэгістраваны ў якасці ўстановы ў сакавіку 2018. Заснаваны ТБМ, каб выправіць ганебную сітуацыю з немагчымасцю атрымаць вышэйшую адукацыю на беларускай мове.

2019.01.25 0