Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Зварот ТБМ у Адміністрацыю Прэзідэнта аб пашырэнні ўжывання беларускай мовы

На зварот ТБМ у Адміністрацыю Прэзідэнта аб пашырэнні ўжывання беларускай мовы з прапановай прыняць Указ аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы, у якім прадугледзець фінансавае забеспячэнне на функцыянаванне дзяржаўнай беларускай мовы, днямі прыйшоў адказ. У ім паведамляецца, што інфармацыя да ведама прынятая. Але ТБМ будзе весці ліставанне і далей, каб атрымаць больш змястоўныя адказы.

Прачытаць лісты можна тут.

2017.12.16 0

Музей Я. Коласа запрашае на навагоднюю святочную праграму для дзяцей

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на святочную праграму для дзяцей “Да Коласа на Новы год”. Цікавыя майстар-класы, незвычайныя квэсты і новыя лялечныя прадстаўленні дазволяць кожнаму наведвальніку Коласавага Дома адчуць набліжэнне самых чакаемых свят і прынясуць святочны настрой.

27 снежня а 12-й гадзіне ў Доме-музеі народнага паэта адбудзецца “Калядная ялінка”. Падчас свята у кожнага ўдзельніка з’явіцца магчымасць апынуцца сярод зімовай казкі і пазнаёміцца з незвычайнымі персанажамі, паўдзельнічаць у розных забавах ды гульнях.  Свята дазволіць не толькі цікава правесці час, але і пазнаёміцца з гасцінным домам народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Усе ўдзельнікі мерапрыемтсва атрымаюць памятныя падарункі!

 

2017.12.07 0

Лісты ТБМ уладам з прапановамі аб ушанаванні памяці Язэпа Драздовіча

На лісты ТБМ аб ушанаванні памяці Язэпа Драздовіча Міністэрства культуры даслала адказ, у якім паведамляецца, што пытанне аб найменні вуліц у гонар мастака будзе разглядацца Віцебскім гарвыканкамам, Нацыянальнаму мастацкаму музею РБ надаваць імя Я. Драздовіча палічылі немэтазгодным, а рашэнне пра мемарыяльны знак у гонар мастака яшчэ не прынята. 

Азнаёміцца з лістамі можна далей.

2017.11.29 0

Ліставанне з уладамі аб ушанаванні памяці Рыгора Барадуліна

На ліст ТБМ з прапановай стварыць літаратурна-мемарыяльны музей, прысвечаны Рыгору Барадуліну, Міністэрства культуры адказала, што "Ушацкі райвыканкам зацікаўлены ў стварэнні дома-музея Рыгора Барадуліна, але дадзенае пытанне можа быць разгледжана з нашчадкамі Рыгора Барадуліна пасля ўрэгулявання маёмасных пытанняў".

2017.11.28 0

Новая паштовая прадукцыя (абноўлена)

Нядаўна РУП "Белпошта" выдала новыя канверты, прымеркаваныя да Калядаў і Новага года, і маркі, прысвечаныя 135-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і 1025-годдзю Полацкай епархіі.

Таксама былі выдадзеныя маркі, прысвечаныя 2017 - Году навукі ў Беларусі, 25-годдзю ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова, 25-годдзю ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Усходняй Рэспублікай Уругвай і 25-годдзю ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Румыніяй.

2017.11.20 0

Лісты ТБМ уладам з прапановамі аб ушанаванні памяці Адама Кіркора і Казіміра Семяновіча

Днямі ТБМ даслала лісты ў Адміністрацыю Прэзідэнта і Міністэрства культуры з прапановамі аб ушанаванні памяці Адама Кіркора і Казіміра Семяновіча, а таксама аб размяшчэнні інфармацыі на дзяржаўнай беларускай мове ў экспазіцыі Косаўскага палаца. Азнаёміцца з лістамі можна далей.

2017.11.18 0