Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Прайшлі новыя заняткі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

2019.08.28 0

У сераду, 28 жніўня, прайшлі чарговыя заняткі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук. На сустрэчу прыйшло 27 чалавек рознага ўзросту, але ўсе засталіся задаволеныя. Пасля лекцыі госці яшчэ доўга не адпускалі сп. Трусава і апытвалі пра Мсціслаў і яго гісторыю. 

Таксама на сустрэчы ладзіліся прагляды дакументальных фільмаў вядомага гісторыка Алеся Краўцэвіча пра Мсціслаў (з серыі Загадкі беларускай гісторыі: "Мсціслаўскі замак. Бастыён Літвы" і "Мсціслаў. Горад ля мяжы Еўропы"), а Алег Трусаў распавёў пра тое, што засталося за кадрам.

Наступная сустрэча з Алегам Трусавым адбудзецца ў гэтую пятніцу, 30 жніўня, з 18:20. Тэма сустрэчы "Помнікі архітэктуры старажытнага Слоніма".

У межах "Гістарычнай школы" штомесяц праводзіцца па 2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў распавядае пра гісторыю розных гарадоў Беларусі. У гэтым сезоне гаворка ідзе пра Мір, Слонім, Валожын, Мсціслаў і мястэчка Івянец.

Чакаем у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) 30 жніўня ў 18:20. Уваход вольны.

← вярнуцца ў навіны