Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Прайшлі другія заняткі новага сезона "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

2019.07.04 0

Сёння, 4 ліпеня, прайшлі другія заняткі новага сезона "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук. 

На сустрэчы ладзіўся прагляд гістарычных фільмаў выбітнага гісторыка Алеся Краўцэвіча пра Мсціслаў (Старажытны Мсціслаў: На крывіцка радзіміцкай мяжы) і адной серыі праекта Край.BY Мсціслаў: мясцінамі залатой моладзі ХІ стагоддзя з вядоўцам Паўлам Харланчуком-Южаковым, а Алег Трусаў распавёў пра тое, што засталося за кадрам.

Штомесяц будзе праведзена па 1-2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў будзе распавядаць пра гісторыю розных гарадоў Беларусі, сярод якіх Мір, Слонім, Валожын, Мсціслаў і мястэчка Івянец. Тэма трэцяй сустрэчы - "Сярэднявечны Мсціслаў".

Сустрэча будзе ладзіцца ў жніўні, пра дату будзе паведамлена пазней. Вось тут здымкі з першай сустрэчы.

← вярнуцца ў навіны