Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Адкрыты новы набор на курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча (абноўлена)

2019.02.22 0

Прыватная ўстанова адукацыі "Універсітэт імя Ніла Гілевіча" працягвае набор на падрыхтоўчыя курсы для вучняў старэйшых класаў (10, 11 класы), студэнтаў, а таксама для ўсіх, хто хоча ўдасканаліць свае веды і падрыхтавацца да ЦТ і паступлення ў ВНУ, па наступных прадметах: гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і польская мовы.

Навучанне на курсах вядзецца на беларускай мове!

Заняткі праводзяцца цягам 3 месяцаў, два разы на тыдзень, па 90 хвілін. Пачатак работы курсаў - з сакавіка 2019 г. (па меры фармавання групаў). Аплата за курс па адным прадмеце складае 150 BYN за 36 гадзін.

Па пытаннях залічэння на курсы звяртацца да загадчыцы курсаў спн. Эліны Кажарскай +375296383359.


← вярнуцца ў навіны