Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Заклікаем падаваць заявы ў 1 беларускамоўны клас гімназіі №4 у Баранавічах

2018.07.16 0

У чацвер 12 ліпеня ў актавай залі гімназіі №4 г. Баранавічы адбылася сустрэча бацькоў, якія хочуць аддаць сваіх дзяцей у першы беларускі клас, са старшынёй ТБМ, дэпутаткай Палаты Прадстаўнікоў Аленай Мікалаеўнай Анісім. На сустрэчы было 8 з 10 бацькоў, якія падалі заявы, таксама прысутнічала намесніца аддзела адукацыі гарвыканкама, дырэктар гімназіі і дырэктар школы №16, сябры Баранавіцкай арганізацыі ТБМ.

Вяла сход Алена Анісім. Усе прысутныя выклалі свае пазіцыі. Абмеркавалі аргументы “за” і “супраць”. У беларускі клас гімназіі №4 пададзена 10 заяваў. Атрымліваецца некамплектны клас. Таму ўлады хочуць накіраваць гэты клас у менш загружаную школу № 16, бо ў гімназію пададзена заяваў больш, чым ёсць месцаў. Трэба, каб у беларускі клас набралася больш за 20–25 заяваў, тады ён будзе адчынены ў гімназіі № 4. Запрашаем бацькоў да 28 жніўня падаваць заявы ў першы беларускі клас. 

 
Мікалай Падгайскі

← вярнуцца ў навіны