Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Распачынаецца новы сезон летняй "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

У чацвер, 27 чэрвеня, з 18:20 запрашаем на першыя заняткі новага сезона "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам, палітыкам і грамадскім дзеячом, в.а. абавязкі рэктара "Універсітэта імя Ніла Гілевіча", Ганаровым старшынём ТБМ. Штомесяц будзе праведзена па 2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў будзе распавядаць пра гісторыю розных гарадоў Беларусі. Тэма першай сустрэчы "Таямніцы Мірскага замка".

Таксама будуць ладзіцца прагляды гістарычных фільмаў і іх абмеркаванне.

Чакаем у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) 27 чэрвеня ў 18:20. Уваход вольны.

2019.06.18 0

Глеб Лабадзенка ў інтэрвью 34mag.net: "Вывучэнне мовы дзеля мовы – гэта проста абсурд"

Глеб Лабадзенка – вядоўца курсаў «Мова Нанова» – распавёў 34mag пра матывацыю, якая падштурхоўвае людзей размаўляць па-беларуску, пра ўладароў Нясвіжа і пра патаемны сэнс каўбасы «Вялікакняская».

 Герой:  Глеб Лабадзенка, 32 гады. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (бакалаўрыят і магістратура). Стваральнік праекта «Мова Нанова», які ахоплівае аднайменныя курсы, праграму на «Белсаце», а таксама экскурсіі для турагенцтва «Віаполь».

 Ініцыятыва:  «Мова Нанова» – бясплатныя курсы беларускай мовы, якія існуюць са студзеня 2014 года. Іх канцэпцыя – неакадэмічнае вывучэнне мовы: лексіка і граматыка падаецца тут у інтэрактыўных формах з цікавымі гасцявымі спікерамі – прафесіяналамі з розных сфер. Курсы прынцыпова існуюць па-за палітыкай. Штотыдзень іх наведваюць каля 650 студэнтаў.

2019.06.18 0

IV міжнародны купальскі фестываль "Свята і сонца"

Чацвёрты міжнародны купальскі фолк-фестываль "Свята Сонца" ў 2019 годзе традыцыйна пройдзе ў двухдзённым фармаце на тэрыторыі музейнага комплекса "Дудуткі".

Асаблівая ўвага ў гэтым годзе будзе нададзена дэталёвай рэканструкцыі старажытных купальскіх традыцый і абрадаваму боку свята.

Максімум увагі, як і раней, будзе надавацца аднаўленню традыцый і абрадаў нацыянальнай беларускай культуры і свята Купалле ў прыватнасці.

З 21 па 23 чэрвеня 2019 на тэрыторыі фестываля будзе дзейнічаць намётавы летнік для гасцей і ўдзельнікаў фестываля. Можна будзе размясціцца ў намётах, прадастаўленых арганізатарамі, ці ўсталяваць ўласны намёт на тэрыторыі летніка.

Намётавы летнік будзе абсталяваны ўсім неабходным: біяпрыбіральні, вада, вываз смецця, пракат мангалаў, дроў і г.д. У непасрэднай блізкасці ад намётавага летніка будзе працаваць фудкорт. У 15 метрах ад намётавага летніка будзе абсталявана паркоўка.

2019.06.18 0

Майстэрня па стварэнні візуальных прадуктаў для НКА

“Усёясна! 2019” ‑ майстэрня па стварэнні візуальных прадуктаў для НКА з краінаў Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Яе арганізуюць 26-29 ліпеня ў Празе, Чэхія, дызайн-бюро “Варштат” і Пражскі грамадзянскі цэнтр. Падаць заяўку могуць: НКА, актывісты/кі, дызайнеры/кі, ілюстратары/кі, аніматары/кі. Мова ‑ расейская. Лепшыя праекты змогуць прэтэндаваць на атрыманне міні-гранта на рэалізацыю. Заяўкі прымаюцца анлайн да 20 чэрвеня ўключна.

Крыніца: інфармацыйная рассылка Асамблеі НДА.

2019.06.18 0

Літаратурная сустрэча з Эдуардам Акуліным і прэзентацыя 20-га нумара часопіса "Верасень"

У межах святкавання 30-годдзя Таварыства беларускай мовы ў панядзелак, 1 ліпеня, адбудзецца Літаратурная сустрэча з Эдуардам Акуліным.

Вас чакае прэзентацыя 20-га нумара часопіса "Верасень".

Чакаем у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) 1 ліпеня а 18-й гадзіне. Уваход вольны.

2019.06.18 0

Папярэдняя замова на дэтэктыў Катажыны Бонды "Акулярнік" ад выдавецтва Янушкевіч

Да 27 чэрвеня дзейнічае папярэдні заказ на выдатны дэтэктыў ад "каралевы польскага дэтэктыву". Для падпісчыкаў выдавецтва Янушкевіч робіць дадатковую зніжку - кніга будзе каштаваць 21 BYN. Гэта на 20% танней ад стандартнай выдавецкай цаны.

* УВАГА! Забраць кнігу з офіса выдавецтва неабходна з 27 чэрвеня па 2 ліпеня. Потым цана папярэдняй замовы скасоўваецца. Калі ласка, пры візіце ў выдавецтва нагадайце, што з'яўляецеся падпісчыкам кнігарні.

2019.06.18 0

Летні фэст для дзяцей і дарослых “Вандроўка ў дзівосны сад”

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашаюць на летні фэст для дзяцей і дарослых “Вандроўка ў дзівосны сад” у суботу 29 чэрвеня а 16-й гадзіне.

2019.06.18 0

Асамблея НДА запрашае прэзентаваць сваю дзейнасць на фэсце “Viva Braslav 2019”

Упершыню пляцоўка сацыяльных актыўнасцяў з'явіцца на фэсце “Viva Braslav 2019”. Запрашаем грамадскія арганізацыі ды ініцыятывы арганізаваць інтэрактыўныя споты, каб прэзентаваць сваю дзейнасць для гасцей фэсту.

Viva Braslav – адзін з самых буйных фэстаў у Беларусі.

ДАТА: 26-27 ліпеня

МЕСЦА: г. Браслаў, Віцебская вобласць

Зірніце, як падобная пляцоўка дзейнічала на фэсце “Наш дзень 2018. Падавайце заяўку да 8 ліпеня. Вынікі адбору будуць вядомыя 9 ліпеня.

2019.06.17 0

Працягнуты набор на Летнюю школу Руху "За свабоду" "Еўрапейскі выбар Беларусі"

Колькасць месцаў для ўдзельнікаў Школы павялічаная, у сувязі з гэтым адбываецца дадатковы набор да 22 чэрвеня.

 Для каго: моладзь 18-30 год.

 Калі: для ўдзелу неабходна запоўніць анкету да 22 чэрвеня ўключна. 

Летняя школа будзе праходзіць у два этапы. Першы — тры рэгіяльныя школы ў Беларусі: Гародня 29-30 чэрвеня, Магілёў 6-7 ліпеня, Віцебск 13-14 ліпеня. Лепшыя ўдзельнікі працягнуць навучанне ў Беластоку 2-7 жніўня.

Распавядуць і пакажуць на практыцы пра:

- выбары,

- назіранне,

- паліттэхналогіі.

2019.06.17 0

Фестываль "Страшная справа"

У наступную суботу, 29 чэрвеня, у Галерэі Ў (вул. Кастрычніцкая 19) Фіальта зладзіць фестываль "Страшная справа", дзе моладзевыя ініцыятывы раскажуць і пакажуць, чаго вочы баяліся, а рукі ўсё ж рабілі. Арганізатары запрашаюць тых, хто займаецца актывізмам (рэалізоўвае сваю ініцыятыву або сацыяльны праект) правесці воркшопы, выставы, а таксама распавесці пра складанасці, з якімі яны сутыкнуліся. На фэсце пройдзе FuckUpNights прэзентацыя, дзе вы зможаце распавесці пра свой правал і чаму ён вас навучыў. Памылкі ‑ гэта не страшна, бо яны дапамагаюць развівацца і рухацца далей.

Запаўняйце анкету-заяўку да 17 чэрвеня ўключна. Як толькі будуць сабраныя заяўкі ад ініцыятываў, адразу будзе сфармаваная і анансаваная падрабязная праграма фэсту. Уваход будзе вольным для ўсіх жадаючых.

2019.06.17 0