Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Беларуская мова — Беларуская мова ў храмеВыданні

Беларускі праваслаўны каляндар на 2012 год

2012-04-25 0

Укладальнікі Л.Я. Кулажанка, Т.А. Матрунчык, - Мн.: Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, 2011. - 152 с.: іл.

Выданне падрыхтавана Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія. Прызначана для шырокага карыстання. Настаяцелі храмаў, царкоўнаслужыцелі і прыхаджане знойдуць у ім неабхожныя звесткі пра штодзённыя богаслужэнні, тут змешчаны звод імёнаў святых, якія шануюцца Праваслаўнай царквой. 400-годдзю памяці праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, прысвечаны нарыс яе жыцця і дзейнасці па абароне Святога Праваслаўя. У сувязі з 400-годдзем заснаваня Свята-Петра-Паўлаўскага сабора ў Мінску друкуюцца раздзелы кнігі прот. Паўла Афонскага. У выданні размешчаны пераклад на беларускую мову богаслужэбных тэкстаў: "Канона пакаяннага да Госпада нашага Іісуса Хрыста" і "Канона малебнага да Прасвятой Багародзіцы".


← вярнуцца