Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Запрашаем на "Гістарычную школу" з Алегам Трусавым (абноўлена)

У аўторак, 23 кастрычніка, з 17:45 да 19:00 запрашаем на лекцыі і прагляды дакументальных гістарычных стужак з "Гістарычнай школай" на чале з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук. 

23 кастрычніка адбудзецца лекцыя на тэму "Гістарычны цэнтр Нясвіжа". Будзе паказаны дакументальны фільм пра гісторыю Нясвіжа.

Адрас: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.

2018-10-23 0

Сустрэча з Андрусём Такіндангам у межах падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча ўжо сёння! (абноўлена)

У панядзелак, 22 кастрычніка, у межах падрыхтоўчых курсаў Універсітэта імя Ніла Гілевіча адбудзецца сустрэча з вядомым беларускім мастаком, музыкам, паэтам,  тэлэвядоўцам Андрусём Такіндангам, які грае ў гурце фолькмадэрновай музыкі "Рэха", а таксама ў "ска-джаз-рэгі-панк" гурце "Гаротніца". На сустрэчы сп. Андрусь распавядзе пра сучасную беларускую музыку, сыграе некалькі сваіх песень ды ўзніме настрой сваім пазітывам і светабачаннем. Майстар-клас для навучэнцаў і ўсіх ахвотных адбудзецца а 18-й у офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны. Запрашаем!

Набор на асноўныя курсы Універсітэта імя Ніла Гілевіча па прадметах гісторыя Беларусі, матэматыка, фізіка, хімія, беларуская, англійская, нямецкая і польская мовы яшчэ працягваецца, больш інфармацыі тут. На курсы запісалася ўжо больш за 30 чалавек, сфармаваныя 3 групы, ужо праведзеныя першыя заняткі, але з тых, хто яшчэ хоча далучыцца, мы сфарміруем новыя групы, спяшайцеся! З усімі пытаннямі звяртайцеся да загадчыцы курсаў спн. Эліны Кажарскай +375339023708

2018-10-22 0

У офісе ТБМ адбылося адкрыццё курсаў украінскай мовы праз беларускую

У пятніцу, 19 кастрычніка, адбылося адкрыццё курсаў украінскай мовы праз беларускую (сумесна з амбасадай Украіны). На курсы запісалася некалькі дзясяткаў чалавек, а ахвотных яшчэ больш.

У мінулым годзе больш за 2 дзясяткі наведвальнікаў такіх курсаў атрымалі адпаведны дыплом аб паспяховым завяршэнні курсаў, прычым урачыстае ўручэнне адбывалася ва ўкраінскай амбасадзе. Калі маеце жаданне далучыцца да вывучэння мовы нашай суседкі, то пішыце на адрас siadziba@gmail.com, накіруем да выкладчыкаў.

2018-10-19 0

Завяршаецца падпіска на дзіцячую кнігу Надзеі Ясмінскай (абноўлена)

Надзея Ясмінска напісала незвычайную гісторыю Хлопчыка, а праілюстравала яе Стася Сакалоўская. "Пацеркі і кроплі" - кніга, вытканая з нітак успамінаў, адчуванняў, думак і пачуццяў пяцігадовага хлопчыка. Кніга выйдзе ў выдавецтве "Янушкевіч" ужо ў снежні гэтага года. Друкавацца яна будзе ў Літве. Гэта гарантуе самую высокую якасць паліграфіі. Кніга стане добрым падарункам да Калядаў і Новага 2019 года!

Падтрымаць выданне можна тут! Да канца збору сродкаў застаецца 10 дзён, а забраць сродкі можна будзе толькі пры ўмове, калі будзе сабраная ўся сума (а гэта 2900 BYN). Пакуль сабрана толькі 77%. Спяшайцеся!

 

2018-10-17 0

Прайшлі чарговыя заняткі "Гістарычнай школы"

Учора, 16 кастрычніка, прайшла лекцыя і прагляды дакументальных гістарычных стужак з "Гістарычнай школай" на чале з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук. Тэма сустрэчы "Спадчына Радзівілаў: Мір і Нясвіж", на якой былі паказаныя стужкі гісторыка і доктара гістарычных навук Алеся Краўцэвіча (створаныя для тэлеканала Белсат). Цікава было параўнаць фільмы пра Мірскі і Нясвіжскі замкі, сп. Алег даў разгорнуты каментар да стужак, распавёў многа дадатковага матэрыялу і адказаў на розныя пытанні прысутных.

Наступная сустрэча адбудзецца 23 кастрычніка з 17:45 на тэму "Гістарычны цэнтр Нясвіжа". Адрас: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.

2018-10-17 0

ТБМ у Лічбах
20

Выдадзена больш за 20 кніг мастацкай, навуковай, навукова-папулярнай, асветніцкай літаратуры

ТБМ у асобах
Алег Трусаў

Алег Трусаў

Кандыдат гістарычных навук, вядомы грамадскі дзеяч Беларусі. Былы старшыня ТБМ і ганаровы старшыня ТБМ з 2017 г.

ТБМ у дзеянні

Прайшлі чарговыя заняткі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым

На чарговую лекцыю "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым на тэму "Ліда. Горад", якая прайшла 8 жніўня ў офісе ТБМ, прыйшло 2 дзясяткі чалавек. Акрамя лекцыі былі паказаны фільмы Алеся Краўцэвіча (тэлеканал Белсат з серыі "Загадкі беларускай гісторыі" "Горад Ліда. Родам з Вялікага Княства" і "Лідскія касцёлы – ад велічы да заняпаду").

Наступная лекцыя будзе прысвечана Лідзе на тэму "Ліда. Замак" і пройдзе 9 жніўня з 17:30 да 19:00. На лекцыі будзе паказаны фільм пра раскопкі Лідскага замка з удзелам Алега Трусава.

Адрас: офіс ТБМ (вул. Румянцава, 13). Уваход вольны.

 

2018-08-08 0

Прапановы ТБМ па прэзентацыі Беларусі падчас Еўрапейскіх гульняў 2019 і па правядзенні грамадскай кампаніі перад перапісам насельніцтва

На ліпеньскім паседжанні сакратарыята ТБМ было прынята некалькі важных рашэнняў, якія датычаць дзейнасці арганізацыі ў звязку з правядзеннем Еўрапейскіх гульняў і Перапісам насельніцтва ў 2019 г., а таксама пра падпіску на “Наша слова”.

Падрабязнасці далей. Запрашаем да супрацы і просім звяртацца з прапановамі на адрас siadziba@gmail.com

2018-09-21 0

На дзейнасць ТБМ на ulej.by сабрана 3192 рублі! Спісы ахвярадаўцаў і падзяка

ТБМ паспяхова завяршыла кампанію па зборы сродкаў на бягучую дзейнасць і на рамонт офіса праз ulej.by.

Усяго планавалася сабраць 3000 рублёў, за 30 дзён было сабрана 106% ад першапачаткова запланаванай сумы (гэта 3192 рублі). Падтрымала арганізацыю праз платформу 57 чалавек (сярод якіх і заснавальнік tut.by Юрый Зісер, МТГ "RэZэрвацыЯ"група перакладчыкаў, мэтай якіх з'яўляецца стварэнне якасных беларускіх лакалізацый камп'ютарных гульняў і многія іншыя). ТБМ выказвае падзяку ўсім, хто падтрымлівае справай і фінансава. Разам адолеем усё!

Сярод ахвярадаўцаў 57 чалавек, але не ўсе пакінулі свае імёны публічнымі. Сярод тых, хто адкрыў сваё імя (імёны падаюцца ў тым напісанні, у якім яны зарэгістраваныя на сайце): Михаил Чварков, Anton Bielski, Vital Kutsyla, Васіль Герасімчык, МТГ RэZэрвацыЯ, Іван Арцімовіч, Навадворскі Юрый, Сілюкоў Сяргей, Святлана, Павел Капарыха, Азарынская Ірына, Андрей Тарасевич, Кацярына Тананко, Руткевіч Вераніка, Юрий Зиссер ,Васіль Кісляк, Александр Сотников, Anya, Лиза Довгалова, Ihar Kudraŭcaŭ, Марына Ярашук, Дмитрий Косицин, Ирина Бык, Siarhiej Mudračenka, Volha Abraztsova, Кацярына Жылінская.

2018-07-18 0

У Менскім офісе ТБМ новыя ўваходныя дзверы, дзякуй усім ахвярадаўцам!

У офісе ТБМ (вул. Румянцава, 13) новыя ўваходныя дзверы. Дзякуй усiм, хто нам ахвяраваў. Дзякуй кампанii, якая сёння, 1 жніўня, iх усталявала. Будзем i далей спалучаць абнаўленне i ў справах, i ў офiсе. Запрашаем на нашы мерапрыемствы і падзеі.

Усталяваць новыя дзверы стала магчыма дзякуючы паспяховаму збору сродкаў на ulej.by, калі 57 чалавек ахвяравалі на рамонт арганізацыі і бягучую дзейнасць 3192 рублі. 

2018-08-01 0