Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
ІДЭІ — Міжнародны вопыт - для Беларусі

Навіны моўнай разнастайнасці

Анлайн курс па моўным адраджэнні.

 У Мантане прымаецца законапраект аб падтрымцы навучання карэнным мовам.

5-ая Кембрыджская канферэнцыя па мовах у небяспецы.

 

Анлайн курс па моўным адраджэнні

Навучальны курс “Рэвайвалістыка” ці “моўнае адраджэнне” распрацаваны ва ўніверсітэце Адэлаіды, Аўстралія. Запісацца на 5-тыднёвае анлайн навучанне можна на сайце. Вывучаюцца як агульнасусветныя, так і нацыянальна спецыфічныя аспекты моўнага адраджэння. Рэвайвалістыка даследуе моўнае  адраджэнне не толькі з ліннгвістычнага пункту погляду. Разгядаюцца і юрыдычныя, псіхалагічныя, адукацыйныя, сацыялагічныя, палітычныя, антрапалагічныя, геаграфічныя, гістарычныя, эвалюцыйныя, генетычныя аспекты, і нават роля археалогіі, метэаралогіі, мастацтва і архітэктуры.

 

У Мантане прымаецца законапраект аб падтрымцы навучання карэнным мовам

З 1870-х у ЗША каля ста год працавалі школы-інтэрнаты для індзейскіх дзяцей,  дзе іх не вучылі роднай мове, а адвучвалі ад яе. Новы законапраект прызваны забяспечыць фінансаванне для праграм пагружэння ў родную мову ў дзяржаўных школах штата Мантана. Як мінімум палову школьнага дня дзеці будуць вучыцца на мовах карэнных жыхароў Амерыкі. Ёсць спадзяванне, што гэтыя праграмы падвысяць колькасць карэнных амерыканцаў, што заканчваюць школу. Сёння ў гэтай групе працэнт выпускнікоў самы нізкі з усіх этнічных супольнасцяў.

Паводле законапраекта, тыя школы, якія пажадаюць зладзіць у сябе праграму пагружэння ў мову, могуць звярнуцца па фінансавую дапамогу да дзяржавы. На сёння толькі адзін штат ЗША забяспечвае такую падтрымку – Гаваі. Там ёсць толькі адна мясцовая мова, а ў Мантане іх дзевяць.

Праціўнікі законапраекта сцвярджаюць, што фінансаванне праграм павінна цалкам легчы на плечы саміх плямёнаў. Мяркуецца, што будзе вылучацца 22,5 тысячы даляраў на год, што ўдвая менш, чым прапаноўвалася аўтарамі законапраекта.

 

5-ая Кембрыджская канферэнцыяя па мовах у небяспецы

Канферэнцыя адбудзецца 31 ліпеня ў Кембрыджскім універсітэце. Яе тэма “Мовы ў небяспецы і носьбіт мовы. Альтэрнатыўныя ідэнтычнасці, новыя моўныя супольнасці і змена моўных норм”. Выжыванне мовы шмат у чым залежыць ад колькасці яе носьбітаў. Паспяховыя высілкі ў гэтым накірунку могуць сур’ёзга змяніць першапачатковы склад моўнай супольнасці.

Арганізатары канферэнцыі чакаюць тэксты дакладаў.

Падрабязная інфармацыя на сайце.

 Па матэрыялах бюлетэня "Огміёс", 56

падрыхтаваў Дзяніс Тушынскі