Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
ІДЭІ — Міжнародны вопыт - для Беларусі

Навіны моўнай разнастайнасці

 Абавязак кожнага армяніна – напісаць артыкул для Вікіпедыі ● Бія- і моўная разнастайнасць скарачаюцца сінхронна ● Адбылася трэцяя кнферэнцыя ЮНЭСКА па моўнай разнайстайнасці ў кіберпрасторы

  Абавязак кожнага армяніна – напісаць артыкул для Вікіпедыі! У Арменіі з сакавіка ідзе кампанія “Адзін армянін – адзін артыкул”, мэта якой – узняць колькасць і якасць артыкулаў на армянскай мове. Зараз армянская Вікі налічвае больш за 390.000 артыкулаў. Улічваючы, што ў Арменіі жыве 3 мільёны чалавек, а армянская дыяспара складае каля 8 мільёнаў, перспектывы ў праекта агромністыя.

Кампанія пачалася з роліка на Юцюбе, а зараз аб дасягнутым прагрэсе ўжо паведамляюць армянскае тэлебачанне і інфармагенцтвы. Да кампаніі далучыліся вядомыя дзеячы культуры і палітыкі, у тым ліку ўрадоўцы.

 

Даследчыкі Джонатан Лох і Дэвід Харман адзначаюць, што хуткасць скарачэння біяразнастайнасці і моўнай разнастайнасці ў сённяшнім свеце агулам супадаюць. Сёння пад пагрозай знаходзяцца 21% відаў млекакормячых, 13% птушак, 15% рэптылій і 30% амфібій, а таксама 25% з прыкладна 7000 наяўных моў.

Хаця багатая моўная разнастайнасць ў рэгіёнах з высокай біяразнастайнасцю заўважалася яшчэ Дарвінам, прычыны гэтага супадзення дакладна невядомыя. Найбольш адрозніваюцца разнастайнасцю трапічныя рэгіёны, напрыклад, Новая Гвінея.

Даследчыкі занепакоены тым, што моўная разнастайнасць скарачаецца ўсё большымі тэмпамі. З 7000 тысяч моў палова мае менш за 10.000 носьбітаў, на іх размаўляе толькі 0,1% насельніцтва Зямлі. 95% зямлян размаўляюць на адной з 400 найбольш ужываных моў, а 40% – на адной з 8 моў: мандарынскай кітайскай, іспанскай, англійскай, хіндзі, партугальскай, бенгальскай, рускай і японскай.

Скарачэнне моўнай разнастайнасці не ўсюды ідзе аднолькавымі тэмпамі, а яго хуткасць усё ж не ва ўсіх рэгіёнах супадае з тэмпамі скарачэння біяразнастайнасці. Найбольш пагрозлівая сітуацыя для моў склалася ў абедзвюх Амерыках і ў Аўстраліі. Біяразнастайнасць жа найхутчэй скарачалася ў трапічных рэгіёнах. Заўважна, найбольшыя праблемы з  моўнай разнастайнасцю назіраюцца ў рэгіёнах, дзе еўрапейцы-мігранты значна пераважаюць па колькасці абарыгеннае насельніцтва.

 Трэцяя міжнародная канферэнцыя ЮНЭСКА па праблемах моўнай разнайстайнасці ў кіберпрасторы адбылася ў канцы чэрвеня – пачатку ліпеня ў Якуцку, РФ. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі больш чым 50 краінаў. Адзін з дакладаў быў прысвечаны ўдасканаленню “Сусветнага атласа моў у небяспецы”, выданага пад эгідай ЮНЭСКА. Пасяджэнне на гэтую ж тэму мусіць адбыцца ў канцы кастрычніка бягучага года ў штаб-кватэры гэтай арганізацыі ў Парыжы.

 

 Па матэрыялах бюлетэня Огміос №54

падрыхтаваў Дзяніс Тушыснcкі