Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
ДЗЕЙНАСЦЬ — Ліставанне

Праца інфакіёскаў "Беларусбанка"

Адказ на зварот увесці беларускую мову ў працу інфакіёскаў "Беларусбанка".

Паважаны Сяргей Мікалаевіч!

Па сутнасці Вашага звароту ў ААТ «ААБ Беларусбанк» паведамляем наступнае.
Дзякуем Вам за ўвагу, праяўленую да ААТ «ААБ Беларусбанк», у прыватнасці, у арганізацыі работы з інфакіёскамі банка.
Магчымасць выкарыстання ў інфакіёсках дзвюх дзяржаўных моў разглядалася банкам. Аднак, паколькі большая частка даных, якія выводзяцца на экраны інфакіёскаў пры здзяйсненні плацяжоў, прадастаўляецца банку пастаўшчыкамі паслуг (атрымальнікамі плацяжу) і фарміруецца на рускай мове, банк не валодае паўнамоцтвамі па ажыццяўленні перакладу дадзенай інфармацыі на беларускую мову. У сувязі з гэтым рэалізацыя магчымасці правядзення плацяжоў на беларускай мове ў інфакіёсках можа быць здзейснена пры ўмове прадастаўлення банку інфармацыі пастаўшчыкамі паслуг (атрымальнікамі плацяжу) на беларускай мове.
Атрымаць кансультацыю па пытаннях, якія Вас цікавяць, можна ў Кантакт-цэнтры ААТ «ААБ Беларусбанк» па нумары 147.

Дырэктар Кантакт-цэнтра
А.М. Корбут