Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
ДЗЕЙНАСЦЬ — Ліставанне

Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь

Ліст з нагоды знікнення бігбордаў.

 26 студзеня 2013 г. № 8

Cпадару А. У. Конюку,
Генеральнаму пракурору
Рэспублікі Беларусь
220050, г. Мінск,
вул. Інтэрнацыянальная, 22

 

Аб свядомым знішчэнні дзяржаўнай маёмасці
і нелюбові да дзяржаўнай беларускай мовы

Паважаны Аляксандр Уладзіміравіч!

У грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны” звярнуліся грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія абураны фактамі знішчэння ў горадзе Мінску і некаторых іншых гарадах Беларусі бігбордаў, заказаных і аплочаных Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Мэта гэтых бігбордаў - заахвоціць грамадзянаў нашай краіны не саромецца размаўляць на роднай мове. Найбольш абурае іх знішчэнне рэкламных шчытоў з надпісам "Мама=мова".

Са сродкаў масавай інфармацыі мы даведаліся, што ўстаноўка гэтых шчытоў была ўзгоднена з мясцовымі ўладамі. Звычайна рэкламны шчыт стаіць на вызначаным для яго месцы каля паўгоду. Але, напрыклад, у Мінску азначаны вышэй рэкламны шчыт "Мама=мова" не прастаяў і некалькіх дзён. Пры тым, ніхто не ведае, хто яго зняў і па якой прычыне.

У сувязі з гэтым просім Вас правесці пракурорскае расследванне па факце наўмыснага знішчэння дзяржаўнай маёмасці. Складваецца ўражанне. што асобы, якія загадалі таемна зняць згаданыя бігборды, не паважаюць дзяржаўную беларускую мову і не падзяляюць думку, выказаную Кіраўніком нашай дзяржавы на ІV Усебеларускім народным сходзе: “Беларуская мова з’яўляецца важнейшым нацыянальным культурным здабыткам”.

Было б добра, каб імёны гэтых асоб сталі вядомыя шырокай грамадскасці.


З павагай,
Старшыня ТБМ Алег Трусаў