Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
Ці дапушчальны пераклад з адной дзяржаўнай мовы на другую?
Не сакрэт, што ў абсалютнай большасці выпадкаў судаводства ў Беларусі адбываецца на рускай мове. У выпадку ўдзелу ў працэсе беларускамоўных грамадзян практыкуецца прыцягненне да ўдзелу прафесійнага перакладчыка. Прычым пераклад у такім выпадку робіцца не для таго, каб пісьменна аформіць пратакол, які павінен весціся на адной мове, але каб перакладаць хаду працэса. Узнікае пытанне: для каго робіцца гэты пераклад і ці дапушчальны ў прынцыпе пераклад з адной дзяржаўнай мовы на другую?
|
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь”
|
Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, арт. 16
|
Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, арт. 20
|
Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, арт. 21
|
Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, арт. 2.11
|
Мова судаводства
|
Арт. 14 (частка першая):
У Рэспублiцы Беларусь судаводства вядзецца на беларускай або рускай мове.
Арт. 15 (частка першая):
Вядзенне спраў аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях у Рэспублiцы Беларусь ажыццяўляецца на беларускай або рускай мове.
|
Судаводства ў Рэспубліцы Беларусь вядзецца на беларускай або рускай мове.
|
Судаводства ў гаспадарчым судзе вядзецца на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.
|
Вытворчасць па матэрыялах і крымінальнай справе ў Рэспубліцы Беларусь вядзецца на беларускай або рускай мове.
|
Адміністрацыйны працэс у Рэспубліцы Беларусь вядзецца на беларускай або рускай мове.
|
Калі ўдзельнік працэсу не валодае мовай судаводства
|
Арт. 14 (частка другая):
Пры разглядзе ў судах крымiнальных i грамадзянскiх спраў, гаспадарчых спрэчак асобам, што прымаюць удзел у справе i не валодаюць мовай судаводства, забяспечваюцца права азнаямлення з адпаведнымi матэрыяламi, удзел у судовых дзеяннях праз перакладчыка, права выступаць у судзе на мове, якой яны валодаюць.
Арт. 15 (частка другая):
Калi асоба, што прыцягваецца да адмiнiстрацыйнай адказнасцi, не валодае мовай, на якой вядзецца справа, яна можа выступаць на роднай мове i карыстацца дапамогай перакладчыка.
|
Юрыдычна зацікаўленым у выніку справы асобам, калі яны не валодаюць (або недастаткова валодаюць) мовай судаводства, забяспечваецца права азнаёміцца з матэрыяламі справы і ўдзельнічаць у судовых дзеяннях праз перакладчыка, а таксама права выступаць у судзе на мове, якой яны звычайна карыстаюцца.
|
Асобам, якія ўдзельнічаюць у справе, якія не валодаюць дзяржаўнымі мовамі Рэспублікі Беларусь, забяспечваецца права знаёміцца з матэрыяламі справы, удзельнічаць у працэсуальных дзеяннях праз перакладчыка, а таксама выступаць у гаспадарчым судзе на іншай мове.
|
Асобам, якія не валодаюць або недастаткова валодаюць мовай, на якой вядзецца крымінальны працэс, забяспечваецца права вусна або пісьмова рабіць заявы, даваць тлумачэнні і паказанні, заяўляць хадайніцтвы, падаваць скаргі, знаёміцца з крымінальнай справай, выступаць у судзе на роднай мове або на мове, якой яны валодаюць. У гэтых выпадках яны маюць права бясплатна карыстацца паслугамі перакладчыка ў парадку, устаноўленым дадзеным Кодэксам.
|
Удзельніку адміністрацыйнага працэсу, які не валодае або недастаткова валодае мовай, на якой вядзецца адміністрацыйны працэс, забяспечваецца права вусна або пісьмова рабіць заявы, даваць тлумачэнні, заяўляць хадайніцтвы, падаваць скаргі, выступаць пры разглядзе справы аб адміністрацыйным правапарушэнні на роднай мове або на мове, якой ён валодае. У гэтых выпадках, а таксама пры азнаямленні са справай аб адміністрацыйным правапарушэнні ён мае права бясплатна карыстацца дапамогай перакладчыка ў парадку, устаноўленым дадзеным Кодэксам.
|
Мова судовых дакументаў
|
Арт. 14 (частка трэццяя):
Следчыя i судовыя дакументы выдаюцца асобам, што прымаюць удзел у справе, па iх патрабаванню ў перакладзе на мову, якой яны валодаюць.
|
Судовыя дакументы ва ўстаноўленым парадку выдаюцца юрыдычна зацікаўленым у выніку справы асобам на мове судаводства.
|
Судовыя дакументы (іх копіі), якія гаспадарчы суд у адпаведнасці з заканадаўствам аб судаводстве ў гаспадарчых судах абавязаны накіроўваць або выдаваць асобам, якія прымаюць удзел у справе, павінны быць складзены на мове судаводства ў гаспадарчым судзе.
|
Працэсуальныя дакументы ва ўстаноўленым дадзеным Кодэксам парадку выдаюцца падазраванаму, абвінавачанаму, а таксама іншым удзельнікам крымінальнага працэсу ў перакладзе на іх родную мову або на мову, якой яны валодаюць.
|
Пастанова суда, органа, які вядзе адміністрацыйны працэс, ва ўстаноўленым дадзеным Кодэксам парадку выдаецца асобе, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, яе законнаму прадстаўніку, абаронцу, прадстаўніку ў перакладзе на іх родную мову або на мову, якой яны валодаюць.
|