Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
ДЗЕЙНАСЦЬ —Выданні

Аўтарскі практычны дапаможнік для паэтаў і перакладнікаў

2012-06-05 1

Аўтар слоўніка-дапаможніка лічыць, што здольнасць да рыфмавання, рыфматворчасць – гэта адмысловы дар, які даецца ягоным носьбітам “ад нараджэння”. Таму складальнік “Слоўніка рытмаў” абмежаваўся толькі самымі простымі, так званымі, дакладнымі рыфмамі.

Аўтар звяртае ўвау на тое, што ён рупіўся “не грашыць” іншамоўнымі словамі ды спецыяльнымі тэрмінамі, пазбягаў, дзе мог,  “русізмаў”, дзе-нідзе скарыстаў фраземы, не цураўся рэдкаўжывальных словаў і новатвораў.

“Слоўнік”, перадусім, разлічаны на паэтаў і перакладнікаў, г. зн. на чытачоў, якія добра ведаюць беларускую мову. Усё ж зрэдку ўкладальнік падае (у дужках) тлумачэнне некаторых, пераважна рэдкаўжывальных словаў або іх пераклад на расейскую мову.     

Пісаць водгукі і заўвагі можна сп. Алегу Мінкіну сюды: xnicka@gmail.com.

Каментары

Госць 2015-07-28 15:49:47

Вялікі дзякуй!


← вярнуцца