Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
ДЗЕЙНАСЦЬ —Выданні

Аўтарскі слоўнік расейска-беларускіх адпаведнікаў

2013-09-28 2

Гэта не проста “Расейска-беларускі слоўнік”, а, перадусім, спроба знайсці беларускія адпаведнікі без выкарыстання “калькавання”. Галоўнай мэтай стала стварэнне практычнага дапаможніка для шырокага карыстальніка – для ўсіх, хто карыстаецца беларускай мовай.   

Слоўнічак-дапаможнік адрасаваны збольшага асобам, якія добра ведаюць родную мову, аднак складальнік далучыў і пэўную частку словаў добравядомых. Прыкладам: земляника – суніцы, картошка – бульба, скворец – шпак. Дбаючы, такім чынам, і пра тых, хто ў недастатковай ступені валодае мовай. 

Спадзяемся таксама на плённую дапамогу ўсіх тых, каго зацікавіць «Слоўнічак». Таксама трэба мець на ўвазе, што складальнік слоўніка (Алег Мінкін) не мовазнаўца, а проста моўны практык, які спадзяецца на каментары, заўвагі, канструктыўную крытыку, новыя словы і словаспалучэнні ад карыстальнікаў і чытачоў. Пісаць водгукі і заўвагі можна сюды: xnicka@gmail.com. Супольна можна стварыць нешта больш дасканалае.   

Каментары

Госць 2015-07-22 00:00:00

-- выдалена адміністратарам --

Госць 2016-04-15 12:05:19

Ці можна было прыбраць расейскі сцяг са старонцы http://tbm-mova.by/publication_81.html ?


← вярнуцца