Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
ДЗЕЙНАСЦЬ —Выданні

Правілы дарожнага руху па-беларуску

2012-03-16 3

У выдавецтве “Радыёла-плюс” выйшаў асобнай кніжачкай беларускі пераклад Правілаў дарожнага руху.

У выдавецтве “Радыёла-плюс” выйшаў асобнай кніжачкай беларускі пераклад Правілаў дарожнага руху.

Ініцыятарам перакладу было Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. “Наш пераклад аналізавалі ў Інстытуце мовы і літаратуры Акадэміі Навук, — кажа старшыня ТБМ Алег Трусаў. — Мы перадавалі тэкст у ДАІ і ў Адміністрацыю прэзідэнта, і нам дазволілі надрукаваць яго кнігай. У Адміністрацыі нават грамату выдалі. Цяпер мы падарым Макею адзін асобнік і будзем працаць над стварэннем адмысловага указу кіраўніка дзяржавы, які б мог зрабіць беларускую версію правілаў афіцыйнай".

Каментары

alies-67 2012-05-04 11:10:48

Падкажыце, а якім чынам можна набыць іншагароднім?

Denis 2012-05-23 13:11:24

Набыць нельга - распаўсюджваецца толькі бясплатна. На сядзібе ТБМ у Менску ёсць пэўная колькасць. Калі не зможаце прыехаць. то можна спампаваць на гэтым сайце.

SERGE13 2012-06-27 14:44:14

Вялікі дзякуй Вам за Вашу неацэнную працу па захаванні і адраджэння мовы нашых бацькоў. З Павагай!


← вярнуцца