Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
Часопіс заснаваны Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны як маладзёвае літаратурна-мастацкае выданьне.
"За апошні час адышлі ў гісторыю адразу два часопісы для моладзі — "Першацвет" і "Бярозка". "Верасень" заснаваны, каб кампэнсаваць гэтыя выдавецкія прагалы і падтрымаць маладых літаратараў", — сказаў агенцтву БелаПАН Эдуард Акулін. Новы часопіс, зазначыў ён, будзе друкаваць лепшае, што зьяўляецца ў сучаснай беларускай літаратуры. "Мы будзем аддаваць перавагу маладым, хаця ў якасьці літаратурнай школы на старонках "Верасьня" з'явяцца творы мэтраў.
А наогул у часопісе будуць зьмяшчацца пераклады, крытыка, публіцыстыка, рэцэнзіі на навінкі літаратуры, гутаркі з маладымі літаратарамі і майстрамі пяра, агляды музычнага і тэатральнага жыцьця. А яшчэ мы мяркуем абвяшчаць творчыя конкурсы і друкаваць часопіс у часопісе — "Верасок", дзе зьбіраемся адкрываць самыя юныя таленты.
Ёсьць у часопісе рубрыка "Вясёлы вулей", дзе можна будзе прачытаць літаратурныя эпіграмы, пародыі і гумарэскі", — адзначыў Акулін. Пэрыядычнасьць выданьня — два разы на год, але ў 2010-ым запланавана зрабіць часопіс квартальнікам.