Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
ДЗЕЙНАСЦЬ —Выданні

Газета "Новы Час"

 

Газета “Новы час” заснаваная Мінскай гарадской арганізацыяй ТБМ. Першае пасведчанне аб рэгістрацыі  выдадзена 25 сакавіка 2002 г. Першы нумар выйшаў 28 жніўня 2002 г. Галоўным рэдактарам з’яўлялася Алена Анісім. Усю працу па выпрацоўцы канцэпцыі і змястоўным напаўненні газеты  ажыццяўляў вядомы пісьменнік Кастусь Тарасаў.
 
З  2006 г. наступае новы этап у развіцці газеты. У сувязі са зменамі ў заканадаўстве Мінская гарадская арганізацыя страціла права самастойна ажыццяўляць выданне газеты. Трэба было ствараць адпаведную камерцыйную структуру. Былі праведзены  перамовы з галоўным рэдактарам зачыненай газеты “Згода” Аляксеем Каралём. Вынікам стала заснаванне Мінскай гарадской арганізацыяй прыватнага выдавецкага ўнітарнага прадпрыемства “Час навінаў”, асноўнай задачай якога стала выданне газеты “Новы час”. Дырэктарам ПВУП “Час навінаў” і галоўным рэдактарам “Новага часу” (паводле заканадаўства) стала Алена Анісім, шэф-рэдактарам “Новага часу” Аляксей Кароль. У рэдакцыі працаўладкаваліся многія журналісты зачыненай “Згоды”.

 

Увосень 2009г. адбыліся кадравыя змены ў складзе кіраўніцтва. З кастрычніка 2009 года дырэктарам прадпрыемства і галоўным рэдактарам газеты “Новы час” з’яўляецца Аляксей Кароль.

Нумары газеты даступныя на афіцыйным сайце выдання novychas.info.

 

Нумары