Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
ДЗЕЙНАСЦЬ —Выданні

Часопіс “Лідскі летапісец”

“Лідскі летапісец” заснаваны ў жніўні 1997 года. У 1999 годзе часопіс зарэгістраваны ў Дзяржкамдруку (рэгістрацыйны нумар 1342), апошняя перарэгістрацыя 18.12.2009 г. (пасведчанне аб рэгістрацыі № 907). Часопіс выходзіць рэгулярна адзін раз на тры месяцы, ён уключаны ў рэспубліканскі каталог (падпісны індэкс 00257).

Часопіс “Лідскі летапісец”- унікальнае выданне, адзінае гістарычнае перыядычнае выданне па-за Мінскам. Змест часопіса грунтуецца цалкам на мясцовым матэрыяле з абшараў былога Лідскага павету. Абсалютная большасць матэрыялаў аўтэнтычная і напісаная спецыяльна для “Лідскага летапісца”. Часопіс выдаецца накладам 300 асобнікаў, фармат А-4, аб’ём 60-100 ст. Часопіс багата ілюстраваны. Часопісам камплектуюцца Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Нацыянальная бібліятэка Польшчы, Гарадзенская абласная бібліятэка, усе бібліятэкі Лідскага раёна...

Па часопісу вучацца ў школах, па ім рыхтуюць даклады і рэфераты, па ім пішуць курсавыя і дыпломныя працы. Многія матэрыялы маюць навуковы ўзровень. Паводле матэрыялаў, надрукаваных у часопісе, уносяцца карэктывы ў гістарыяграфію Лідчыны.

Часопіс выкарыстоўвае матэрыялы, сабраныя ў Лідскім гістарычна-мастацкім музеі, абапіраецца на тэксты з польскіх крыніц, якія недаступныя ў іншых рэгіёнах Беларусі.

Нумары