Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
АРГАНІЗАЦЫЯ — ТБМ у асобах

Ніл Гілевіч

Паэт і грамадзкі дзяяч, народны паэт Беларусі, заснавальнік і першы старшыня ТБМ (гады жыцця: 30 верасня 1931 — 29 сакавіка 2016).

Ад моманту ўтварэння з 1989 па 1997 гады арганізацыяй кіраваў Народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч. Яго дзейнасць у якасці старшыні ТБМ і старшыні Камісіі Вярхоўнага Савету 12 клікання па адукацыі, культуры і захаванні гістарычнай спадчыны надала імпульс па вяртанню беларускай мовы ў грамадскае жыццё. Упершыню пасля 20-гадовага перапынку ў Мінску адкрыліся першыя беларускія класы і школы. Беларускамоўная адукацыя пачала набываць элітарны статус. Кожная з беларускамоўных школ імкнулася атрымаць статус ліцэя, або гімназіі. Па-беларуску пачалі выкладацца асобныя прадметы ў ВНУ. Беларуская мова станавілася прэстыжнай, а яе носьбіт вызначаўся сваёй адукаванасцю.

← вярнуцца