Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
АРГАНІЗАЦЫЯ — ТБМ у асобах

Генадзь Цыхун

Генадзь Цыхун

Нарадзіўся 30 кастрычніка 1936 у вёсцы Кунцаўшчына Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.
Доктар філалагічных навук (1982), прафесар (1996).

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, з 1990 па 2005 – загадчык аддзела славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства, з 2005 – галоўны навуковы супрацоўнік таго ж інстытута.

Закончыў сярэднюю школу ў Гродна, з 1953 – студэнт аддзялення славянскай філалогіі Ленінградскага (цяпер – Санкт-Пецярбургскага) дзяржаўнага ўніверсітэта, закончыў у 1958 годзе.

З 1969 – аспірант кафедры славянскай філалогіі таго ж універсітэта.

У 1961-1963 – аспірант-стажор Сафійскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1958 па 1959 і з 1963 – навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. У 1966 у Ленінградскім універсітэце абараніў дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук на тэму “Сінтаксіс займеннікавых клітык у балгарскай і македонскай літаратурнай мове”.

З 1968 – старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.

З 1966 па сумяшчальніцтве працуе выкладчыкам БДУ, чытае лекцыі па дыялекталогіі і тэарэтычнай граматыцы балгарскай мовы, спецкурсы па арэальнай лінгвістыцы і балканістыцы, вядзе заняткі па балгарскай і македонскай мовах.

У 1975-1976 – стыпендыят ЮНЭСКА пры Варшаўскім універсітэце.

У 1982 у Мінску абараніў доктарскую дысертацыю “Тыпалагічныя праблемы балканаславянскага моўнага арэалу”.

З 1996 па 2005 – загадчык аддзела навуковай тэрміналогіі Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф.Скарыны.

З 1996 – прафесар на кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ (па сумяшчальніцтве).

З 1994 па 2004 – “візітынг”-прафесар на кафедры беларускай філалогіі ўніверсітэта ў Беластоку.

З 1991 па 1995 – вучоны сакратар Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (МАБ), у 1995-2000 – віцэ-прэзідэнт МАБ, з 1994 – акадэмік Міжнароднай Акадэміі навук Еўразіі, з 1992 – намеснік старшыні Беларускага камітэта славістаў, з 1993 – член Міжнароднага камітэта славістаў (МКС), з 2008 – віцэ-прэзідэнт МКС, старшыня Рады Таварыста “Беларусь – Балгарыя” (з 1992), старшыня Тэрміналагічнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі РБ (з 1995), узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета РБ (1996), ганаровы доктар Сафійскага ўніверсітэта (Балгарыя, 2003), замежны член Македонскай акадэміі навук і мастацтваў (Скоп’е, 2009).

Агульная колькасць апублікаваных прац – звыш 300.

 

← вярнуцца