Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
АРГАНІЗАЦЫЯ

ТБМ у асобах

Сябрамі кіруючага органа - Рэспубліканскай рады ТБМ у свой час з'яўляліся прадстаўнікі беларускай эліты, вядучыя навукоўцы, пісьменнікі: Максім Танк, Барыс Сачанка, Фёдар Янкоўскі, Васіль Быкаў, Янка Брыль, Міхаіл Дзямчук, Анатоль Бутэвіч, Тамара Саўчук, Яўген Вайтовіч, Зянон Пазьняк, Юрый Хадыка, Алег Лойка, Адам Мальдзіс, Артур Вольскі, Анатоль Клышка, Вячаслаў Адамчык.

Алег Трусаў

Алег Трусаў

Кандыдат гістарычных навук, вядомы грамадскі дзеяч Беларусі. Былы старшыня ТБМ і ганаровы старшыня ТБМ з 2017 г.

Ніл Гілевіч

Паэт і грамадскі дзеяч, народны паэт Беларусі, заснавальнік і першы старшыня ТБМ (гады жыцця: 30 верасня 1931 — 29 сакавіка 2016).

Зінаіда Бандарэнка

Дыктар беларускага тэлебачання, народная артыстка Беларусі, уваходзіць у склад Рады ТБМ.

Вінцук Вячорка

Вядомы беларускі палітычны і грамадзкі дзеяч, філолаг, выкладчык, журналіст. Уваходзіць у склад Рады ТБМ.

Лявон Баршчэўскі

Беларускі філолаг, перакладчык, грамадскі дзеяч і палітык. Уваходзіў у склад Рады ТБМ.

Алена Анісім

Філолаг, навуковец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе № 70, cтаршыня ТБМ.

Ада Райчонак

Арганізатарка культурнага жыцьця на Віцебшчыне, уваходзіла ў склад Рады ТБМ

Адам Мальдзіс

Літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст. Сябра Рады ТБМ

Уладзімір Колас

Кінарэжысёр, педагог, заснавальнік і кіраўнік Беларускага гуманітарнага ліцэя. Сябра Рады ТБМ.