Арганізацыі, з якімі супрацоўнічае ТБМ на міжнародным узроўні
AmnestyInternational
Міжнародная амністыя
Глабальны рух, які аб’ядноўвае больш за тры мільёны прыхільнікаў з больш чым 150 краінаў з мэтай спыніць парушэнні правоў чалавека. ТБМ зарэгістравана ў базе дадзеных гэтай арганізацыі.
CTLDC. The Consortium on Training in Language Documentation and Conservation
Кансорцыюм па навучанні ў галіне дакументавання і кансервацыі моў
Гэта сеціва асобаў і арганізацый па развіцці навучальных праграм, якія дапамогуць людзям дакументаваць, адраджаць і працягваць размаўляць на мовах, што знаходзяцца пад пагрозай. ТБМ уваходзіць у гэта сеціва.
Linguapax
Лінгвапакс
Праект дае парады па моўным планаванні і моўнай палітыцы, забяспечвае міжнароднае супрацоўніцтва ў гэтай сферы. прасоўвае шматмоўную адукацыю. ТБМ забяспечыць беларускамоўную старонку для сайта праекта.
TheLINGUISTList
Лінгвіст
Надзвычай багатая база дадзеных па самых розных тэмах, датычных лінгвістыкі: арганізацыі, разнастайныя аспекты лінгвістыкі, часопісы. канферэнцыі, праграмы, адукацыя, слоўнікі, даследаванні, рэцэнзіі на літаратуру і інш. ТБМ зарэгістравана ў базе дадзеных арганізацый.
Mercator. European Research Centre on Multilingualism and Language Learning
Меркатар. Еўрапейскі даследчы цэнтр шматмоўнасці і вывучэня моў
Меркатар з’яўляецца часткай сеткі з пяці даследчых і архіўных цэнтраў, якія займаюцца рэгіянальнымі і меншаснымі мовамі ў Еўрасаюзе. Сетка была заснаваная ў 1989 годзе пасля прыняцця Рэзалюцыі Kuijpers па абароне моў і культур рэгіянальных меншасцяў у Еўрапейскім саюзе.
На сайце сярод іншага маецца вельмі вялікая база каардынатаў еўрапейскіх моваабарончых арганізацый, дзе зарэгістравана і ТБМ.
Маюцца спасылкі на некалькі даччыных сайтаў, сярод якіх
Mercator. LinguisticRightsandLegislation (Меркатар. Моўныя правы і моўнае заканадаўства)
Гэта, бадай, найбольш прадстаўнічы рэсурс на гэту тэму. У прыватнасці, там размешчана база дадзеных нарматыўных актаў міжнародных арганізацый, якія маюць дачыненне да моўных правоў.
Poliglotti4.eu
Гэты праект – вынік працы платформы грамадзянскай супольнасці па шматмоўнасці. Больш за год гэта платформа працуе ад імя Еўрапейскай камісіі па пытаннях шматмоўнасці ў галіне адукацыі, лінгвістычнай разнастайнасці і сацыяльнага адзінства, перакладаў і тэрміналогіі, а таксама моўнай палітыкі.
Галоўны бачны вынік працы праекта – гэта моўная абсерваторыя он-лайн, якая інфармуе пра асноўныя фактары, што спрыяюць і тармозяць шматмоўнасць, лепшыя прыклады шматмоўнасці, прыклады ўдалага ўжытку палітыкі шматмоўнасці мясцовымі ўладамі і інш.
Terralingua
Тэрралінгва
Тэрралінгва – гэта міжнародная грамадская арганізацыя, заснаваная ў 1996 годзе. Яе заснавальнікі перакананыя ў тым, што біялагічная, культурная і моўная разнастайнасць узаемазвязаныя і ўзаемазалежныя і ўтвараюць супольную біякультурную разнастайнасць. Яны падкрэсліваюць, што сёння біякультурная разнастайнасць знаходзіцца ў стане крызісу. З мэтай пераадолення крызісу неабходна захаванне, падтрымка і ўзнаўленне разнастайнасці ў прыродзе, культуры і ў моўнай сферы.
UNGEGN. The UN Group of Experts on Geographical Names
Група экспертаў ААН па геаграфічных назвах
Група займаецца стандартызацыяй геаграфічных назваў. На сайце маецца база дадзеных назваў краін, сталіц і буйных гарадоў свету.
VOCES. Centre for the Study and Teaching of Lesser used Languages
ВОЦЭС. Цэнтр па вывучэнні і выкладанні менш ужываных моў
Цэнтр праводзіць навучанне ў галіне гістарычнай, апісальнай і прыкладной лінгвістыкі, моўнага планавання і адраджэння для таго каб моўныя супольнасці самастойна займаліся адраджэннем сваёй мовы.
Карысныя спасылкі
ADUM
Гэты праект дае інфармацыю пра магчымасці фінансавання ініцыятыў, звязаных з развіццём “рэгіянальных” і “мясцовых” моў. Праект забяспечвае больш за 60 еўрапейскіх моўных грамадаў віртуальнай прасторай па стварэнні праектаў. На сайце маецца база дадзеных патэнцыйных партнёраў і кансультантаў, дапаможнік па напісанні праектаў, інфармацыя аб патэнцыйнай карыснасці мноства еўрапейскіх праграм, даследаванні, якія датычацца напісання праектаў ў гэтай сферы, інтэрактыўны форум.
Council of Europe. Language Policy Unit
Рада Еўропы. Аддзел моўнай палітыкі
Сайт прысвечаны адукацыі на розных мовах.
EACEA: The Education, Audiovisual and Culture Executive Agency of the European Union
Выканаўчае агенцтва Еўрапейскага Саюза па адукацыі, аўдыёвізуальных сродках і культуры
Сярод іншага на сайце размешчана “Eurydice” (“Эўрыдыка”) – энцыклапедыя адукацыйных сістэм 38 еўрапейскіх краін.
European Federation of National Institutions for Language
Еўрапейская федэрацыя Нацыянальных мовазнаўчых інстытутаў
Спіс нацыянальных мовазнаўчых інстытутаў з кантактнай інфармацыяй. Беларускі інстытут не ўваходзіць.
GBS. GesellschaftfürbedrohteSprachen
Таварыства моў, што знаходзяцца пад пагрозай
Сярод іншага штогод вылучаецца некалькі невялікіх грантаў на вывучэнне і дакументаванне моў пад пагрозай.
HRELP: The Hans Rausing Endangered Languages Project
Праект па мовах, што знаходзяцца пад пагрозай
Сярод іншага аказваецца дапамога па дакументаванні моў, што знаходзяцца пад пагрозай. Магчыма атрыманне грантаў ў гэтай галіне.
InstytutSlawistykiPolskiejAkademiiNauk
Інстытут славістыкі Польскай Акадэміі Навук
Сярод іншага на сайце маецца база дадзеных польскіх ВНУ з кафедрамі славістыкі. у тым ліку. усходнеславянскай.
LanguageRichEurope
Неўзабаве будзе запушчаны новы сайт, мэта якога – анліз моўных палітык і практык 24 еўрапейскіх краін з пункту гледжання іх адпаведнасці сусветным стандартам. ТБМ плануе ўзяць удзел у гэтым праекце.
Linguamon – HouseofLanguages
Linguamon – Дом моваў
Дзяржаўная арганізацыя, заснаваная ўрадамі Каталоніі і горада Барселоны. Мэты: пашырэнне ведаў пра мовы і шматмоўнасць, дапамога ў развіцці шматмоўнасці, стварэнне міжнароднага сецва з мэтай развіцця шматмоўнасці.
Maaya. World Network for Linguistic Diversity
Maaya.Cусветнае сеціва дзеля моўнай разнастайнасці
Мэты сеціва: заахвочванне нацыянальных урадаў да прыняцця канкрэтных мер па прасоўванні шматмоўнасці, развіццё шматмоўнай адукацыі, спыянне шырэйшай прадстаўленасці ўсіх моў у кіберпрасторы, адсочванне выканання моўнай палітыкі і інш.
Network of European Language Planning Boards
Сеціва еўрапейскіх устаноў, якія займаюцца моўным планаваннем
За апошнія 20 год многія еўрапейскія краіны заснавалі арганізацыі па развіцці мясцовых і меншасных моў. У пачатку 21 стагоддзя стала відавочнай карысць ад кааперацыі такіх арганізацый. З мэтай такой кааперацыі і была заснаванае гэта сеціва.
TheEuropeanBureauforLesser-UsedLanguages
Еўрапейскае бюро менш ужываных моў
Гэта грамадская арганізацыя па развіцці моў і моўнай разнастайнасці. Яе аснова – гэта сеціва камітэтаў у 15 “старых” і многіх “новых” краінах Еўразвязу. Арганізацыя прадстаўляе інтарэсы тых 46 мільёнаў грамадзян Еўразвязу, якія размаўляюць на менш ужываных, рэгіянальных ці меншасных мовах.
The Network to Promote Linguistic Diversity
Сеціва ў падтрымку моўнай разнастайнасці
Пан-еўрапейская сетка па пашырэнні моўнай разнастайнасці.
The World Language Documentation Centre
Сусветны цэнтр моўнай дакументацыі
Недзяржаўная арганізацыя, мэта якой – забеспячэнне багацця інфармацыі аб розных мовах праз напаўненне баз дадзеных WLDC і ISO 639-6; развіццё шматмоўнага інтэрнэту; інш.
UNESCO. Endangered Languages
ЮНЭСКА. Мовы пад пагрозай
На рэсурсе размешчаны Атлас моў, якія знаходзяцца пад пагрозай, база дадзеных нарматыўных актаў ЮНЭСКА, якія маюць дачыненне да моўных правоў і лінгвістычнай разнастайнасці, інфармацыя пра праекты, карысныя спасылкі і інш.
World Directory of Minorities and Indigenous Peoples
Сусветны даведнік меншасцяў і абарыгенных народаў
База дадзеных меншасцяў і абарыгенных народаў па краінах. База дадзеных арганізацый, якія займаюцца праблемамі гэтых народаў.

2567 кБт

2514 кБт
Да спісу міжнародных кантактаў ТБМ нядаўна дадалася Шатландыя. Прадстаўнік Таварыства беларускай мовы быў запрошаны на канферэнцыю “У ценю глабальных моў: моўны менеджмент у Шатландыі і Беларусі”. Канферэнцыя адбылася 15 сакавіка 2012 года ў сталіцы Шатландыі, Эдынбургу.
Як вядома, Таварыства беларускай мовы супрацоўнічае з Нацыянальнай платформай Форума грамадзянскай супольнасці краін-удзельніц Усходняга партнёрства. Таварыства ўдзельнічала ў мінулым пасяджэнні форума, які прайшоў у Познані напрыканцы восені мінулага года.