Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Арганiзацыя — Партнёры

Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры

 Грамадскае аб’яднанне “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” – адна са старэйшых арганізацый беларусі. Заснавана ў 1966 годзе. За гады існавання прайшла шлях ад дзяржаўна-грамадскай інспекцыі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і фонда, які фінансаваў рэстаўрацыю шматлікіх беларускіх помнікаў, у тым ліку, Сафійскага сабору ў Полацку, Кальвінскіх збораў у Заслаўі і Смаргоні, да чыста грамадскага, цалкам незалежнага ад дзяржавы, аб’яднання.

Мэтамі і задачамі Беларускага добраахвотнага Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры з’яўляюцца:
выяўленне і ўліку помнікаў гісторыі і культуры Беларусі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі, распаўсюджання сярод насельніцтва ведаў аб помніках і фарміравання на гэтай аснове нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа і павагі да культурнай спадчыны іншых народаў, да агульначалавечых культурных каштоўнасцей;
ажыццяўленне грамадскага кантролю за выкананнем прадпрыемствамі, установамі і арганізацыямі, службовымі асобамі і грамадзянамі заканадаўства аб ахове і выкарыстанні помнікаў;
прапаганда ведаў аб помніках і заканадаўства аб іх ахове і выкарыстанні.

Структура Таварыства:
Брэсцкае абласное аддзяленне БДТАПГК
Віцебскае абласное аддзяленне БДТАПГК
Гомельскае абласное аддзяленне БДТАПГК
Гродзенскае абласное аддзяленне БДТАПГК
Магілёўскае абласное аддзяленне БДТАПГК
Мінскае абласное аддзяленне БДТАПГК
Мінскае гарадское аддзяленне БДТАПГК
Кіраўнічыя органы БДТАПГК:
Рэспубліканскі савет
Прэзідыум Рэспубліканскага савета
Старшыня Прэзідыума Рэспубліканскага савета – Антон Астаповіч.

Кантакты:
220090 г. Мінск, вул. Кальцова 8 – 1 – 89
Тэл. + 375 29 111 73 32
e-mail: antonastapovicz1@gmail.com
pomniki@budzma.org