Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Арганiзацыя — Партнёры

Згуртаванне беларусаў свету "Бацькаўшчына"

www.zbsb.org

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” дзейнічае з 1990 года, аб'ядноўвае арганізацыі беларускай дыяспары болей чым з 25 краін свету.

Асноўныя мэты:

  • адраджэнне Беларусі як суверэннай дзяржавы, краіны-маці для ўсіх беларусаў свету, кансалідацыя беларусаў як нацыі, роўнай сярод роўных у сусветнай супольнасці, выхаванне нацыянальнай свядомасці беларусаў, клопат пра духоўнае і фізічнае захаванне беларускай нацыі;
  • спрыянне росту павагі беларусаў да сваёй гісторыі, культуры і мовы, любові да роднай зямлі;
  • духоўнае, арганізацыйнае, эканамічнае яднанне ў адзіную супольнасць усіх беларусаў, што жывуць па-за межамі Беларусі і на Бацькаўшчыне, захаванне і паглыбленне іх беларускасці;
  • мацаванне дружбы з іншымі народамі, узаемнай зацікаўленасці, пазнанне гісторыі, культуры краінаў, дзе жывуць беларусы, выхаванне павагі да людзей іншых нацыянальнасцяў, якія жывуць з беларусамі на іх Бацькаўшчыне.