Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Арганiзацыя — Партнёры

«Будзьма!»

Грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”

www.budzma.org

Грамадска-культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”

1. Ідэя кампаніі:

  • У сучасным зменлівым свеце найбольш цэняцца самабытнасць, пачуццё годнасці і яснае бачанне перспектывы.
  • Беларусы вартыя быць паспяховым народам.
  • Поспех магчымы толькі ў адзінстве.
  • Аб’яднаць беларусаў можна на глебе павагі да сябе, сваёй краіны, яе гісторыі, культуры і мовы.
  • Беларус – гэта кожны грамадзянін Беларусі, незалежна ад нацыянальнага паходжання.
  • Веданне, культуры, гісторыі і мовы сваёй краіны дае чалавеку адметнасць сярод іншых народаў.
  • Будзьма беларусамі – гэта нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі!

2. Мэты кампаніі:

  • Абудзіць у жыхароў Беларусі інтарэс да культуры сваёй краіны.
  • Заахвоціць беларусаў да ўсведамлення беларускай культуры як уласнай каштоўнасці.
  • Мы хочам, каб жыхары нашай краіны прамаўлялі слова “беларус” з годнасцю.
  • Мы хочам аб’яднаць беларусаў.