Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
Арганiзацыя — Партнёры

Беларуская асацыяцыя журналістаў

baj.by

Дзейнічае з восені 1995 году. У 1999 годзе асацыяцыя прайшла дзяржаўную перарэгістрацыю.

Асноўныя мэты дзейнасьці: абарона правоў журналістаў і прынцыпаў свабоднай і прафэсійнай журналістыкі.

Налічвае больш за 1200 сябраў. Акрамя цэнтральнага офіса ў Менску мае 6 рэгіянальных філіяў.

Паводле Статуту задачамі БАЖ зьяўляюцца:

  • абарона зацікаўленасьцяў сябраў у дзяржаўных установах і міжнародных арганізацыях;
  • забесьпячэньне прафэсійнай дзейнасьці ды павышэньня адукацыі сябраў;
  • стварэньне спрыяльных умоваў дзейнасьці СМІ;
  • супраца з журналісцкімі таварыствамі іншых краінаў.

Дзейнасьць

  • БАЖ займаецца наступнымі відамі дзейнасьці:
  • асьветніцтва;
  • выдавецкая справа;
  • прадстаўленьне сябраў у судах;
  • агляд парушэньняў заканадаўства аб вяшчаньні;
  • стварэньне падпарадкаваных установаў і ладжаньне нарадаў ды стажыровак журналістаў;
  • разгляд скаргаў на парушэньне сябрамі прафэсійных абавязкаў;
  • заахвочваньне сябраў за дасягненьні ў журналістыцы;
  • заснаваньне СМІ.