Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
ТБМ звярнулася да рэктара БДПУ імя М. Танка з прапановай, каб на адпаведных факультэтах пачалі навучаць беларускай мове будучых лагапедаў, якія змогуць без праблем працаваць з беларускамоўнымі дзецьмі. З БДПУ даслалі адказ. У лісце ідзе гаворка пра тое, што ўніверсітэт мае ўсе магчымасці для арганізацыі выкладання спецыяльных дысцыплін на беларускай мове пры наяўнасці зацікаўленасці ў гэтым з боку студэнтаў.
2014.06.11 0
Запрашаем 14 чэрвеня на прэзентацыю кнігі Вольгі Гапеевай “Сумны суп”. У 2013 г. яна перамагла ў конкурсе “Экслібрыс” імя Янкі Маўра, які праводзіў Саюз беларускіх пісьменнікаў.
2014.06.09 0
Месяц таму ТБМ напісала ліст у Нацыянальную дзяржаўную тэлерадыёкампанію з просьбай трансляваць матчы хакейнага першынства свету па-беларуску. У адказе напісалі, што тэлекаментатарам дадзена поўная свабода выбару мовы, на якой весці свае рэпартажы. Акрамя таго, на тэлебачанні лічаць, што пачынаць адраджаць мову трэба не з іх, а ў садках і школах!
2014.06.08 1
Нядаўна стартавала некалькі беларускіх конкурсаў: конкурс паэтычнага перакладу псалмоў і конкурс складання шахматных задач.
2014.06.03 0
Раніцай 30 траўня памёр вядомы паэт Беларусі, былы старшыня Таварыства беларускай мовы Генадзь Бураўкін. Развітанне з паэтам Генадзем Бураўкіным адбылося 31 траўня з 11.30 у менскім Свята-Петрапаўлаўскім саборы.
2014.05.30 0
Адкрыццё выставы адбудзецца 4 чэрвеня а 18-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча.
2014.05.29 0
У мінскім паб-клубе “Графіці” 3 чэрвеня ў 19:00 адбудзецца прэзентацыя “дзеяслоўскай” рок-анталогіі.
2014.05.28 0
У суботу 24 траўня ў сядзібе ТБМ адбылася нарада кіраўніцтва ТБМ з сябрамі Рады ТБМ, кіраўнікамі абласных і раённых арганізацый і шараговымі актывістамі Таварыства.
2014.05.28 0
ТБМ высока цэніць унёсак Зміцера Сідаровіча ў справу нацыянальнага адраджэння і спачувае яго блізкім людзям.
2014.05.27 0
Сайт Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! adnak.by пачаў прыём працаў! Дэдлайн прыёму працаў – 9 чэрвеня. У межах конкурснай праграмы ўдзельнікам прапанаваныя новыя фарматы конкурсаў, якія ўзмоцняць прафесійны ўзровень прац і дазволяць атрымаць цікавыя праекты.
2014.05.26 0