Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

ПрыкладнАя беларуская лацінка

Час суіснавання ў беларускай мове кірылічнай і лацінскай графікі займае многія стагоддзі, згадаем хаця “Кроніку Быхаўца”. І калі норма беларускай кірыліцы  цвёрда ўстаялася каля сотні гадоў таму назад, то няяснасць з нормай беларускай лацінкі заставалася да апошняга часу.

2014.08.27 7

Мы – рэжысёры свайго лёсу...

У яе голас можна закахацца, слухаючы рынгтон ейнага далькажыка… Яна часам “думае нотамі” і рэжысіруе не толькі спектаклі тэатра “Жывое слова”, але і ўласны лёс… Пра жыццё рэальнае і тэатральнае – мая гутарка з бардам, акцёрам і рэжысёрам Алесяй Сівохінай.

2014.08.26 0

Пачаў працу сайт газеты “Наша слова”

З пачатку жніўня пачаў працу дапаможны сайт газеты “Наша слова”. Сайт прызначаны суправаджаць папяровы варыянт газеты і архіваваць электронныя версіі “Нашага слова”. Да апошняга часу гэтыя функцыі выконвалі сяброўскія сайты pawet.netkamunikat.org; tbm-mova.by. Усе гэтыя сайты працягнуць супрацоўнічаць з газетай і выконваць тыя ж функцыі. Новы сайт належыць уласна газеце і кіруецца рэдакцыяй газеты.

 

2014.08.25 0

Беларускамоўная настолка "Разам" папулярная і ў Гомелі

Гомельская філія ТБМ сабрала ахвочых згуляць у цікавую беларускамоўную настольную гульню “Разам”. Гульня пабудаваная на прынцыпе тлумачэння слоў: прадметаў, паняткаў, вядомых асоб. Усё гэта адбываецца, часам, у абсалютна вясёлай незвычайнай форме. Вам можа выпасць рабіць масаж суседу, падчас тлумачэння, або рабіць выгляд, што вы робат. Удзельнікі паказалі вельмі добры узровень валодання мовай і абазнанасці ў гісторыі ды культуры.

2014.08.24 1

Беларуская мова – маё творчае паветра…

Яе прозвішча інтрыгуе… Яе песні зачароўваюць… Яе хараство – беларускае… Больш за ўсё на свеце яна цэніць дабрыню і гатова пры неабходнасці памяняць творчае шчасце на сямейнае… Яна – папулярны беларускі бард Таццяна Беланогая.

2014.08.20 0

уМОЎнасць невыМОЎнага

Спецыяльна для Таварыства беларускай мовы аўтарка цікавых артыкулаў Марына Весялуха напісала пра лучнасць беларускай мовы і санскрыту, пра ўнікальную кнігу Ігара Кулікова "Свамова" і пра новыя беларускія словы.

2014.08.18 0

Творчасць не церпіць фальшу…

Выкладаем гутарку Эдуарда Акуліна і Рыгора Сітніцы: 

"Ён – вядомы паэт, мастак і публіцыст, старшыня Беларускага Саюза мастакоў, акадэмік Беларускай акадэміі мастацтваў, лаўрэат прэстыжных літаратурных прэмій. Ягоныя карціны захоўваюцца ў музеях Беларусі, Польшчы і Грэцыі а таксама ў прыватных зборах Літвы, Германіі, Галандыі, Ізраіля і Велікабрытаніі… А перадусім – ён сапраўдны рыцар Беларушчыны, таму што з юначых гадоў бараніў беларускае слова, беларускую культуру, беларускую душу... Мой сённяшні суразмоўца – Рыгор Сітніца".

2014.08.17 0