Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Новыя маркі

РУП "Белпошта" выдала блок марак, прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова.

2014.02.18 0

ТБМ прапануе годна адзначыць юбілей Васіля Быкава

Сёлета спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, Народнага пісьменніка Беларусі, прызнанага майстра сусветнага ўзроўню Васіля Быкава. ТБМ накіравала ліст Кіраўніку Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Кабякову з прапановамі па адзначэнні ўгодкаў.

2014.02.10 0

Прэзентацыя беларускай версіі кнігі Святланы Алексіевіч “Час Second-Hand”

Прэзентацыя беларускай версіі новай кнігі Святланы Алексіевіч “Час Second-Hand. Канец чырвонага чалавека” з удзелам аўтаркі адбудзецца 18 лютага (аўторак) у 18.00 у крэатыўнай прасторы “ЦЭХ” (пр. Незалежнасці, 58, корп. 6).

2014.02.10 0

Прэзентацыі кнігі Аляксандра Смоліка “Божы дар Івана Кандрацьева”

У бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў 17 лютага 2014 года а 14-й гадзіне адбудзецца прэзентацыя кнігі прафесара, доктара культуралогіі Аляксандра Смоліка “Божы дар Івана Кандрацьева”.

2014.02.09 0

"Будзьма” прадстаўляе першы ў Беларусі прафесійны буктрэйлер

Буктрэйлер створаны паводле апавядання Міхася Стральцова “Смаленне вепрука”. "Будзьма беларусамі!" запрашае ўсіх скарыстацца культурніцкай машынай часу і перанесціся ў 1973 год, стаць часткай стральцоўскага космасу і разам паспрабаваць разгадаць адзін з найбольш загадкавых твораў беларускай літаратуры!

 

2014.02.08 0

Трэці міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце” памяці Міхася Стральцова

Паэтычны фэст адбудзецца 13-16 лютага 2014 года ў Мінску. На Фестывалі выступяць літаратары з Беларусі, Ісландыі, Польшчы, Украіны, Расіі, Літвы. У праграме – міжнародны праект “Magnus Ducatus Poesis – Вялікае Княства Паэзіі”, Слэм-Сэйшн, паэтычныя чытанні, прэзентацыі новых кніг, а таксама электронных выданняў BYBOOKS.

2014.02.08 0