Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
Мінуў верасень, месяц набыцця выданняў, якія парэкамендавалі ў афіцыйных установах адукацыі, таму цяпер можна спакойна набыць нешта сваім дзеткам для пазакласнага чытання. На прадмет цікавай дзіцячай літаратуры спецыяльна для Таварыства беларускай мовы кнігарні абышла адметная журналістка Марына Весялуха.
2014.10.13 2
Выкладчык Гродзенскага ўніверсітэта, выбітны навуковец прафесар Іван Лепешаў памёр у нядзелю 12 кастрычніка. Яму было 89 год, а 23 кастрычніка споўнілася б 90. Развітацца са сваім былым настаўнікам выпускнікі ГрДУ змогуць 15 кастрычніка ў корпусе ўніверсітэта па вул. Леніна, 32.
2014.10.13 1
Спецыяльна для Таварыства беларускай мовы Станіслаў Суднік апісаў некаторыя магчымасці выйсця з адукацыйных праблемаў.
2014.10.13 0
Вучням i дырэктарам школ, настаўнiкам беларускай мовы i лiтаратуры, кiраўнiкам лiтаратурных студый, навуковых секцый, творчых гурткоў i аб'яднанняў.
2014.10.09 0
Абавязак кожнага армяніна – напісаць артыкул для Вікіпедыі"; "Бія- і моўная разнастайнасць скарачаюцца сінхронна"; "Адбылася трэцяя кнферэнцыя ЮНЭСКА па моўнай разнастайнасці ў кіберпрасторы".
2014.10.08 0
Як цэрквы розных канфесій карыстаюцца беларускай мовай, як ставяцца да яе вернікі, ці ёсць на беларускай адпаведная літаратура – другі сюжэт відэапраекта Таварыства беларускай мовы і Віленскай тэлевізійнай асацыяцыі прысвечаны беларускай мове ў Царкве.
2014.10.07 6
Як і любы неабазнаны аўтамабіліст, вы праміняце вёску Дукора не спыняючыся. Вядома, калі папярэдне не паглядзіце сённяшні выпуск праекта “Край|BY”! Па-першае, менавіта Дукору можна лічыць радзімай беларускага цырку! Калісьці вёска была зайздросным гандлёвым цэнтрам усёй Мінскай губерні і выхавала...
2014.10.07 0
Польскі Інстытут у Мінску і Музей гісторыі горада Мінска запрашаюць 16 кастрычніка 2014 года а 17-й гадзіне на вернісаж выставы «Анджэй Струміла. Жывапіс», які адбудзецца ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15).
2014.10.07 0
На якіх курсах найцікавей вучыць беларускую мову? Ці размаўляюць па-беларуску ў Царкве? Як бароняць свае моўныя правы ў судзе? Пра гэта і пра іншыя цікавыя моўныя пытанні наш фільм.
2014.10.05 0
Польскі Інстытут у Мінску і Музей гісторыі горада Мінска запрашаюць 6 кастрычніка 2014 года а 15-й гадзіне на вернісаж гістарычнай выставы «Ян Карскі. Чалавек свабоды» па адрасе: Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 10.
2014.10.05 0