Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа НАНБ 17 снежня 2014 года а 16 гадзіне ладзяць сумесную выставу “Іван Чыгрынаў. “Адтуль, з бацькоўскага парога…” і прымеркаванае да яе аднайменнае мерапрыемства.
А ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава “Іван Чыгрынаў. Пісьменнік і час”. Выстава “Іван Чыгрынаў. Пісьменнік і час”.будзе экспанавацца да 5 студзеня.
2014.12.16 0
Сёлета былі выдадзеныя "Лясная рапсодыя" Уладзіміра Васько і "Этапы жыццёвых дарог" Анастасіі Каладзяжнай. Кнігі розныя, але яднае іх беларуская мова.
2014.12.16 0
Грамадскае аб'яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” запрашае да ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі “Моўныя правы і іх абарона”. Канферэнцыя адбудзецца 28 сакавіка 2015 г. у г. Мінску.
2014.12.15 0
Сёлета, 15 снежня 2014 г., сп. Станіслаў Шушкевіч, сябра ТБМ, беларускі фізік, дзяржаўны дзеяч, першы кіраўнік незалежнай Рэспублікі Беларусь, адзначае сваё 80-годдзе. ТБМ далучаецца да віншаванняў!
Мы жадаем Вам добрага здароўя. Хай здзейсняцца ўсе Вашыя планы і задумы.
2014.12.15 0
Удзельнікі Усебеларускага кангрэса, усведамляючы сваю адказнасць за лёс Беларусі, жадаючы захаваць нацыянальныя каштоўнасці і традыцыі беларускага народа, усведамляючы прыярытэт нацыянальных інтарэсаў перад прыватнымі палітычнымі амбіцыямі, кіруючыся імкненнем забяспечыць суверэнітэт і свабоду нашай Бацькаўшчыны і вярнуць дзяржаўныя структуры Рэспублікі Беларусь на шлях служэння беларускаму народу, дзейнічаючы ў межах нашых законных правоў, прынялі наступны Маніфест.
2014.12.14 1
Валійскае моўнае заканадаўства - арыгінальная крыніца ідэй для ўдасканалення законапраекта ТБМ "Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы", а таксама для ўдасканалення Закона аб мовах у Рэспубліцы Беларусь. Што думаеце Вы?
2014.12.14 2
Сёлета ўбачыла свет кніга "Мова як сістэма: правапіс у святле камп'ютарна-лінгвістычнага аналізу". Гэта зборнік навуковых артыкулаў Фёдара Піскунова, прысвечаных актуальным пытанням беларускага правапісу. Аўтар прапанаваў унікальную класіфікацыю зменных часцін мовы.
2014.12.14 0
У суботу, 13 снежня, Гомельская філія ТБМ да 5-годдзя аднаўлення дзейнасці падрыхтавала брашуру аб гісторыі Беларускага Адраджэння і яго заняпадзе ва ўспамінах гомельскіх дзеячоў канца 1980-х — сярэдзіны 2000-х гг. Праца ўяўляе сабой спробу азірнуцца назад у пошуку папярэднікаў сучасных актывістаў. Яна сістэматызуе некаторыя аповеды тагачансай інтэлігенцыі пра культурніцкія працэсы тых часоў. Брашура змяшчае некалькі дзясяткаў інтэрв’ю ды ўнікальных фатаздымкаў.
2014.12.14 0
Да Новага года ТБМ выпусціла насценныя календары фармата А3 і А4 з выявамі Францішка Багушэвіча і Генадзя Бураўкіна.
2014.12.14 0
Больш за 100 прадстаўнікоў рэгіёнаў вылучаны на Усебеларускі кангрэс за незалежнасць, што мае адбыцца ў Мінску а першай палове дня 21 снежня.
2014.12.11 0