Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
Мы, удзельнікі Усебеларускага кангрэса, усведамляючы сваю адказнасць за лёс Беларусі, жадаючы захаваць нацыянальныя каштоўнасці і традыцыі беларускага народа, [...] прымаем наступны Маніфест.
2014.12.26 0
Моўныя летнікі - пакуль незанятая ніша, у якой можа выявіць сябе ТБМ
2014.12.25 0
Ні дня без новага беларускага слова ў 2015 годзе дзякуючы насценнаму календару “Не маўчы па-беларуску!”
Новы год з пазнавальным календаром ад “Будзьма!” – гэта 365 беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік, аўтаркі ідэі праекта “Не маўчы па-беларуску!”.
2014.12.22 0
Упакоўка беларускай прадукцыі можа і павінна быць беларускамоўнай. Напрыклад, актыўны сябра ТБМ Глеб Лабадзенка ў сваім блогу сабраў ажно 340 пазіцый упаковак і прыкладаў рэкламы па-беларуску.
2014.12.22 0
Выйшаў з друку чарговы, адзінаццаты па ліку, нумар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”. Паэзія ў часопісе прадстаўлена вершамі Стасі Кацюргіной, Аляксея Карпенкі, Касі Ляўдацкай, Арцёма Сітнікава, Кацярыны Сянкевіч, Алеся Емяльянава-Шыловіча, Ірыны Грумандзь, Цімоха Авіліна, Валерыі Куставай, Ігара Канановіча. Паэтычны майстар-клас маладым творцам дае Уладзімір Някляеў.
2014.12.21 0
Зайздросце - што тут яшчэ скажаш... Падаецца, што падобныя стандарты могуць быць надзвычай карыснымі для ўдасканалення нашага моўнага заканадаўства.
2014.12.17 0
У інтэрнэце з'явіліся дагэтуль невядомыя грамадскасці тэксты Язэпа Драздовіча. Гэта ўрыўкі з рукапісаў мастака, што захоўваюцца ў Вiльнi, у аддзеле рукапiсаў бiблiятэкi Акадэмii навук Лiтвы (у зборах Віленскага Беларускага Музея імя Івана Луцкевіча). Тэксты былі падрыхтаваныя да публікацыі навукоўцамі Ліяй Кісялёвай і Вольгай Архіпавай, дапоўненыя тлумачэннямі і каментарамі. Гэтыя ўнікальныя матэрыялы раней нідзе не друкаваліся, а цяпер з імі можна азнаёміцца на сайце drazdovich.by.
2014.12.17 0
У атмасфэрным месцы “Чайная комната” па адрасе пр-т Незалежнасці, 44 (уваход з двара) 17 і 18 снежня адбудуцца цікавыя публічныя лекцыі: “StreetArt: пратэст ці грошы?” і "Вулічны тэатр: назад у будучыню".
2014.12.17 0
На прапанову ТБМ унесці законапраект "Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы" ў план падрыхтоўкі законапраектаў на наступны год Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь адказаў проста: "не прадстаўляецца магчымым".
2014.12.17 0
У канцы мінулага месяца, 28 лістапада, прайшла навуковая канферэнцыя да 230-годдзя з дня нараджэння “Бацькі беларускіх гісторыкаў” Тодара Нарбута (нарадзіўся 28 кастрычніка (8 лістапада) 1784 года). Канферэнцыю арганізоўваў Лідскі гістарычна-мастацкі музей пры падтрымцы Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ.
2014.12.16 0