Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
У пятніцу, 6 верасня, а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісных твораў “Касмічны пілігрым” народнага мастака Беларусі Аляксандра Міхайлавіча Кішчанкі (1933–1997).
Выстава будзе працаваць да 20 кастрычніка 2019 года.
2019.09.04 0
Праграму канферэнцыі можна спампаваць тут.
Таварыства беларускай мовы запрашае Вас прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі “Нашы вякі – наша багацце. Лепшыя практыкі менеджменту спадчыны”, якая пройдзе 6 верасня ў Мінску ў гатэлі "Манастырскі" (вул. Кірылы і Мяфодзія, 6).
2019.09.04 0
У пятніцу, 30 жніўня, прайшлі чарговыя заняткі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук. На сустрэчу на тэму "Помнікі архітэктуры старажытнага Слоніма" прыйшло 34 госці.
Таксама на лекцыі ладзіўся прагляд дакументальных фільмаў вядомага гісторыка Алеся Краўцэвіча пра Слонім (з серыі Загадкі беларускай гісторыі: "Аўра старога Слоніму" і "Іосіф Стаброўскі. Жыццё за музей…"), а Алег Трусаў распавёў пра тое, што засталося за кадрам.
Наступныя сустрэчы з Алегам Трусавым адбудуцца ў сераду, 18 верасня, і пятніцу, 20 верасня, з 18:20. Тэмы сустрэчаў "Сядзіба Альбертын у Слоніме. Леў Сапега" і "Зэльва. Ларыса Геніюш".
У межах "Гістарычнай школы" штомесяц праводзіцца па 2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў распавядае пра гісторыю розных гарадоў Беларусі. У гэтым сезоне гаворка ідзе пра Мір, Слонім, Валожын, Мсціслаў, Зэльву і мястэчка Івянец.
2019.08.31 0
У сераду, 28 жніўня, прайшлі чарговыя заняткі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук. На сустрэчу прыйшло 27 чалавек рознага ўзросту, але ўсе засталіся задаволеныя. Пасля лекцыі госці яшчэ доўга не адпускалі сп. Трусава і апытвалі пра Мсціслаў і яго гісторыю.
Таксама на сустрэчы ладзіліся прагляды дакументальных фільмаў вядомага гісторыка Алеся Краўцэвіча пра Мсціслаў (з серыі Загадкі беларускай гісторыі: "Мсціслаўскі замак. Бастыён Літвы" і "Мсціслаў. Горад ля мяжы Еўропы"), а Алег Трусаў распавёў пра тое, што засталося за кадрам.
Наступная сустрэча з Алегам Трусавым адбудзецца ў гэтую пятніцу, 30 жніўня, з 18:20. Тэма сустрэчы "Помнікі архітэктуры старажытнага Слоніма".
У межах "Гістарычнай школы" штомесяц праводзіцца па 2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў распавядае пра гісторыю розных гарадоў Беларусі. У гэтым сезоне гаворка ідзе пра Мір, Слонім, Валожын, Мсціслаў і мястэчка Івянец.
2019.08.28 0
Сярод экспертаў спыталі і дэпутатку, старшыню ТБМ Алену Анісім, якая на нарадзе гаварыла б пра фінансавую падтрымку школ, беларускую мову на ўроках і пра ўзаемаадносіны вучняў і настаўнікаў.
"Шмат школаў у маёй акрузе вымушаныя шмат сродкаў шукаць, каб падрыхтаваць школы да навучальнага года. Бо на ўсё там грошай не хапае. Дзесьці трэба рамантаваць падлогу, дзесьці мяняць дах. Бо ўсё ж пачынаецца з гэтага", — кажа Алена Анісім.
Тэставанне дэпутатка прапануе пакінуць (скасаванне ЦТ і з'яўляецца галоўнай нагодай, чаму кіраўнік краіны збірае нараду), але ў некаторых ВНУ дадаць вусную гутарку.
Меркаванні рэпетытара Аляксандра Луцэвіча, стваральніка цэнтра "100 балаў" Яўгена Лівянта, пісьменніцы Яўгеніі Пастарнак, настаўніцы і пісьменніцы Ганны Севярынец чытайце на сайце svaboda.org.
2019.08.28 0
На сайце газеты Новы час з'явіўся вялікі матэрыял Сяргея Пульшы пра тое, як старшыня Згуртавання беларусаў Вялікабрытаніі Мікола Пачкаеў уручаў медалі БНР кіраўніцтву Таварыства беларускай мовы — Алене Анісім і Алегу Трусаву.
2019.08.28 0
У сераду, 28 жніўня, і ў пятніцу, 30 жніўня, з 18:20 запрашаем на новыя заняткі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук і грамадскім дзеячом. Тэма сустрэчы ў сераду "Старажытны Мсціслаў у часы ВКЛ", тэма пятнічнай сустрэчы "Помнікі архітэктуры старажытнага Слоніма".
2019.08.26 0
За кубкам кавы са старшынёй Таварыства беларускай мовы і дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Аленай Анісім гутарыла журналістка Марына Коктыш не толькі пра палітыку, але і пра хатнія справы, хваробы, мужчын і каханне.
2019.08.26 1
Пра праблему Нашай ніве распавёў рэдактар новых медыя "Радыё Свабода" Франак Вячорка.
Яшчэ летась Google ўвёў новыя правілы размяшчэння рэкламы і скараціў службы падтрымкі ў шэрагу краін. Адпаведна, перасталі абслугоўвацца відэаролікі на гэтых мовах. Сярод іх і беларуская.
2019.08.26 0
Ва ўзросце 60 гадоў памёр Пятро Васючэнка, беларускі літаратуразнаўца, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік, аўтар фэнтэзі, актыўны сябра Таварыства беларускай мовы і кіраўнік суполкі ТБМ у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. Сябры ТБМ выказваюць шчырыя спачуванні яго родным і блізкім.
2019.08.25 0