Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

Сёлета СБП адзначае 80-годдзе

Да свайго 80-годдзя, якое адзначаецца сёлета, Саюз беларускіх пісьменнікаў адкрывае на сайце новую рубрыку "З архіву СБП", дзе можна будзе азнаёміцца з дакументамі вядомых літаратараў.

2014.05.25 0

Сольны канцэрт гурта Re1ikt

Мінскі ethno progressive rock гурт Re1ikt дасць сольны канцерт у TNT Rock Club 1 чэрвеня. Акрамя кампазіцый з будучага альбома і лепшых любімых песень музыкі падрыхтуюць невялікую прэм’еру.

2014.05.24 0

На TUT.BY з'явілася навіна пра навучанне ў школах па-беларуску. Некаторыя каментары чытачоў - жахаюць!

Артыкул паведамляе пра адсутнасць у розных населеных пунктах краіны магчымасці навучацца ў школе па-беларуску (на гэты раз гаворка пайшла пра Брэст). Але яшчэ больш засмуцілі каментары да артыкула, якія ў асноўным падобныя да наступнага выказвання: "Давно понятно, что белорусский язык, к сожалению, будущего в стране не имеет... И чиновники тут ни при чём... Людям, кроме колбасы, ничего не надо".

2014.05.22 0

Рускамоўны суддзя і 7 беларускамоўных падсудных сяброў ТБМ у Лідскім судзе

У Лідскім раённым судзе 24, 25, 26 красавіка і 5 траўня адбываўся адміністратыўны працэс над грамадскімі актывістамі з Ліды і Бярозаўкі: В. Ашуркам, М. Бурачэўскім, Ю. Дзяшуком, М. Мусаевым, С. Сідарэнкам, С. Суднікам і С. Трафімчыкам. Усе сямёра - сябры ГА “ТБМ імя Ф. Скарыны” і сябры Партыі БНФ.

2014.05.16 0

Сябры салігорскай арганізацыі ТБМ дамагаюцца выканання закона "Аб геаграфічных назвах"

Прадстаўнікі Салігорскай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” патрабуюць прывесці назвы шыльдаў на гарадскіх будынках у адпаведнасць Закону “Аб назвах геаграфічных аб’ектаў”. Свой зварот яны накіравалі у Дзяржаўны камітэт па маёмасці.

2014.05.15 0