Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

База дадзеных ідэяў і праектаў у галіне моўнага адраджэння і моўных правоў

Калі вы маеце ідэі праектаў у галіне адраджэння беларускай мовы ці абароны моўных правоў альбо вам не шкада падзяліцца апісаннямі ўжо рэалізаваных праектаў - дасылайце іх у нашу базу дадзеных.

2014.11.28 0

Пачаць размаўляць па-беларуску проста! Гомельская філія ТБМ запрашае на заняткі

Гомельская філія ТБМ запрашае 26 лістапада на першы занятак гуртка беларускай мовы “Лемантар”. На першай сустрэчы каардынатар гуртка Алеся Аўласевіч  падрабязна распавядзе што мы будзем рабіць на працягу першага сезону.

Заняткі будуць цікавыя як носьбітам мовы, каб удасканаліць свае віды ды развіць красамоўства, так і пачаткоўцам.

2014.11.25 0

Усім кіраўнікам рэгіянальных арганізацый ТБМ!

Сакратарыят ТБМ просіць усіх кіраўнікоў рэгіянальных арганізацый ТБМ да 10 снежня даслаць свае прапановы да плану дзейнасці ТБМ на 2015 год, спісы сяброў ТБМ сваіх арганізацый па стане на 1 снежня 2014 года і справаздачу аб дзейнасці арганізацыі за гэты год.

2014.11.25 0

Заклікаем паспрыяць пераходу газеты "Народная Воля" на беларускую мову!

На апошнім сакратарыяце ТБМ прыняў рашэнне звярнуцца да грамадзян Рэспублікі Беларусь паспрыяць пераходу газеты "Народная Воля" з 1 студзеня 2015 года на беларускую мову. Для гэтага падрыхтаваны адпаведны бланк зварота. Заклікаем неабыякавых грамадзян далучыцца да гэтай ініцыятывы.

2014.11.24 5

Увага, пачынаем дыскусію!

Народная Воля" ад 18 лістапада 2014 года ў якасці дыскусіі надрукавала на 3 старонцы артыкул Вячаслава Лапціка, у якім ён крытыкуе дзейнасць ТБМ і яго кіраўніцтва. У сувязі з гэтым мы змяшчаем на нашым партале публікацыю сп. Лапціка, адкрыты ліст старшыні ТБМ Алега Трусава рэдактару "НВ" Іосіфу Сярэдзічу і адказ А. Трусава на гэтую публікацыю.

2014.11.21 6