Працуюць
76Структуры ТБМ працуюць ў 76 населеных пунктах Беларусі, а таксама ў Маскве, Іркуцку, Вільні, Пецярбурзе, Рызе.
Пачынаецца новы, ужо трэці, сезон работы бясплатных курсаў украінскай мовы ў Беларусі. Сёлета курсы будуць працаваць у Мінску, Гомелі, Брэсце, Гродна, Кобрыне, Маладзечне. Арганізуе курсы украінская грамада пры падтрымцы Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.
Калі вы хочаце вывучыць салаўіную мову краіны-суседкі і дзівіць ёю сяброў-украінцаў, бываючы ва Украіне, калі цікавіцеся украінскай культурай і літаратурай, калі ўкраінская патрэбна вам для работы, калі маеце украінскія карані, украінская для вас родная і вы хочаце ўдасканаліць яе веданне — ласкава запрашаем на заняткі.
У Мінску заняткі для дарослых пачнуцца 27 верасня і будуць праходзіць штопятніцы ў памяшканні Таварыства беларускай мовы (Румянцава, 13), у 18-00 — для пачаткоўцаў, у 19-30 — для тых, працягвае навучанне або ўжо ведае ўкраінскую на базавым узроўні. Набіраецца таксама дзіцячая група, заняткі будуць праходзіць штосуботы ў першай палове дня.
2019.09.20 0
У пятніцу, 20 верасня, прайшлі новыя заняткі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук. Сустрэча была прысвечана тэме "Зэльва. Ларыса Геніюш".
Таксама на лекцыі ладзіўся прагляд дакументальных фільмаў тэлеканала Белсат, адзін з іх з удзелам вядомага гісторыка Алеся Краўцэвіча (з серыі Загадкі беларускай гісторыі: "Зэльва ад Сапегаў да Геніюшаў").
Пра наступныя сустрэчы з Алегам Трусавым будзе паведамлена дадаткова. Сачыце за нашым сайтам.
У межах "Гістарычнай школы" штомесяц праводзіцца па 2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў распавядае пра гісторыю розных гарадоў Беларусі. У гэтым сезоне гаворка ідзе пра Мір, Слонім, Валожын, Мсціслаў, Зэльву і мястэчка Івянец.
2019.09.20 0
У сераду, 18 верасня, прайшлі новыя заняткі "Гістарычнай школы" з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук. Сустрэча была прысвечана тэме "Сядзіба Альбертын у Слоніме. Леў Сапега", але пагутарыць атрымалася толькі пра асобу Льва Сапегі (і ўсё ж даволі прадуктыўна).
Таксама на лекцыі ладзіўся прагляд дакументальнай стужкі з удзелам вядомага гісторыка Алеся Краўцэвіча пра Льва Сапегу (з серыі Загадкі беларускай гісторыі: "Леў Сапега"), а сп. Алег Трусаў распавёў пра тое, пра што ў фільме не згадалі.
Наступная сустрэча з Алегам Трусавым адбудзецца ў пятніцу, 20 верасня, з 18:20. Тэма сустрэчы "Зэльва. Ларыса Геніюш".
У межах "Гістарычнай школы" штомесяц праводзіцца па 2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў распавядае пра гісторыю розных гарадоў Беларусі. У гэтым сезоне гаворка ідзе пра Мір, Слонім, Валожын, Мсціслаў, Зэльву і мястэчка Івянец.
2019.09.18 0
Аўтары Іспанска-беларускага слоўніка, Мікола Бусел і Якуб Лапатка, — настаўнікі вышэйшай катэгорыі з вялікім стажам працы на ніве выкладання іспанскай мовы. Абапіраючся на свой досвед яны і склалі гэты слоўнік менавіта для школьнікаў. Апрача таго, яны ўважліва вывучалі падручнікі і праграмы розных краін і моў. I складалі адпаведны рэестр слоў менавіта для школьнага ўжывання. Абодвы аўтары — выпускнікі іспанскага факультэта Мінскага дзяржаўнага інстытута замежных моў (зараз Мінскі лінгвістычны ўніверсітэт).
Слоўнік змяшчае каля 4000 слоў. Таксама слоўнік можна спампаваць на нашым сайце. Акрамя гэтага слоўніка на сайце шукайце і слоўнікі іншых моваў па спасылцы tbm-mova.by/publication1.
2019.09.17 0
Сёлета Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны адзначае сваё 30-годдзе. Мы ўзгадваем і тое, як адзначаліся былыя юбілеі арганізацыі. Так, у 2004 г. ТБМ падрыхтавала канверт да свайго 15-годдзя. А на 3 гады раней, у 2001 г., Белпошта надрукавала марку з гербам Францыска Скарыны па ініцыятыве ТБМ. Вось так выглядаюць канверт і марка.
2019.09.12 0
Навукова-практычная канферэнцыя Таварыства беларускай мовы "Нашы вякі — наша багацце", што адбылася ў пятніцу, 6 верасня, у гатэлі "Манастырскі" ў Мінску, сабрала вялізны пул зацікаўленых: ад шматлікіх навукоўцаў — архітэктараў, філосафаў, юрыстаў і гісторыкаў — да супрацоўнікаў НДА і двух міністэрстваў.
2019.09.12 0
У межах кампаніі "Назаві беларускую мову роднай у перапісе 2019" Арт-сядзіба (пр. Машэрава, 18) працягвае праект “Беларускамоўныя” і збірае сродкі на платформе molamola.by на яго ажыццяўленне. Плануюць сабраць 2000 рублёў, ужо сабрана 1390. Аўтар праекта Алесь Сьнег.
Беларускамоўныя — праект "Арт Сядзібы", накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы, выяўленне стэрэатыпаў, звязаных з беларускай мовай і барацьбу з імі.
Беларускамоўныя — сустрэчы з носьбітамі беларускай мовы. Тут можна пачуць унікальныя гісторыі, звязаныя з выкарыстаннем беларускай мовы ў розных прафесіях і сферах жыцця. Свае гісторыі распавядаюць артысты, музыкі, паэты, людзі незвычайных прафесіяў, а таксама сантэхнікі, юрысты, прадавачкі.
2019.09.10 0
Сакратарыятам ТБМ памер штогадовых унёскаў для сяброў ТБМ быў зацверджаны наступны:
15 BYN за год – хто працуе, 7 BYN за год – пенсіянеры, 5 BYN за год – беспрацоўныя, 4 BYN за год – студэнты, 2 BYN за год – школьнікі, грамадзяне РФ – 700 рас. руб., іншых краін – 10$ ці 10€.
Унёскі можна пералічыць на рахунак ТБМ BY84BLBB30150100129705001001 BIC BLBBBY2X у аддзяленні №539 ААТ "Белінвестбанка" УНП 100129705. Ахвяраванні можна пералічыць на рахунак ТБМ BY91BLBB31350100129705001001 BIC BLBBBY2X у аддзяленні №539 ААТ "Белінвестбанка" УНП 100129705 (бланкі спампаваць можна тут).
Тут інструкцыя па аплаце ўнёскаў праз АРІП.
2019.09.06 8
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Упраўленне культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашаюць паўдзельнічаць 21–22 лістапада 2019 г. у V міжнароднай навуковай канферэнцыі "Сімяон Полацкі: светапогляд, грамадска-палітычная і літаратурная дзейнасць", прысвечанай 390-годдзю з дня нараджэння Сімяона Полацкага і 25-годдзю Музея-бібліятэкі Сімяона Полацкага.
2019.09.06 0
Як паведамляе Наша ніва, у садку на Каліноўскага ў Мінску запрацавала рознаўзроставая беларускамоўная група. Бацькі вельмі задаволеныя.
Пра планы адкрыць рознаўзроставую беларускамоўную групу ў мінскім садку №210 бацькі паведамлялі яшчэ ў красавіку. Цяпер новую групу наведваюць 9 дзяцей.
2019.09.05 0