Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны

Мінск
Беларуская English
Увайсьці або зарэгістравацца
навіны

ТБМ правяло Агульнанацыянальную дыктоўку ў Дзень роднай мовы (абноўлена)

У нядзелю 21 лютага, у Дзень роднай мовы, у офісе ТБМ была праведзена ІХ Агульнанацыянальная дыктоўка. Мерапрыемства наведала каля двух дзясяткаў чалавек. Тэкст дыктавала намеснік старшыні ТБМ Алена Анісім. Таксама можна паглядзець відэа пра Дзень роднай мовы ў школе.

2016.02.23 0

Новыя настольныя перакідныя календары на 2016 год (абноўлена)

ТАА "Выдавецкі дом "ВіАлВі" выпусціў новы настольны перакідны каляндар на 2016 год. Цікава, што адразу 4 старонкі календара прысвечаны Таварыству беларускай мовы. Таксама РУП "Выдавецтва "Беларускі дом друку" выдадала дзвюхмоўны ілюстраваны перакідны каляндар на 2016 год.

2016.02.22 0

Папярэдні адказ уладаў на прапанову ўшанаваць Тадэвуша Касцюшку (абноўлена)

На прапанову ўшанаваць Тадэвуша Касцюшку прыйшоў адказ з Мінгарвыканкама, у якім паведамляецца, што ў гонар Тадэвуша Касцюшкі могуць назваць плошчу ці сквер. Нагадваем, што на партале Zvarot.by было сабрана 3337 подпісаў у падтрымку гэтай прапановы. 

2016.02.21 1

Мінкульт паведамляе, што ў выходны 21 лютага Агульнанацыянальную дыктоўку правесці немагчыма

У нашай краіне 2016 год абвешчаны Годам культуры, таму ТБМ накіравала лісты з прапановамі міністру культуры і прэм'ер-міністру краіны. У сваім адказе Мінкульт паведамляе, што правесці Агульнанацыянальную дыктоўку немагчыма, бо 21 лютага (Дзень роднай мовы) - гэта нядзеля, выходны.

2016.02.12 0

Кіраўніцтва ТБМ даслала лісты ўладам з прапановай перанесці сталіцу ў Полацк

Да 500-годдзя ў 2017-м першай у гісторыі ўсходнеславянскіх народаў друкаванай кнігі («Псалтыр»), выдадзенай у 1517-м Францішкам Скарынай, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алег Трусаў даслаў лісты ўладам з прапановай перанесці сталіцу ў Полацк. Старшыня ТБМ перакананы, што перанос сталіцы ўшануе першадрукара і спрыяльна паўплывае на развіццё Віцебскага рэгіёна і Беларусі ў цэлым.

2016.02.10 2

Праект "Стратэгіі развіцця беларускай нацыі"

Праект быў падрыхтаваны на падставе дыскусіі, арганізаванай часопісам "КУЛЬТУРА, НАЦЫЯ", матэрыялы якой апублікаваны ў 12-нумары. Часопіс прыклаў вялікія намаганні, каб прыцягнуць да працы над праектам дасведчаных людзей.  Праца над праектам ішла на працягу трох месяцаў.

У распрацоўцы праекта прымалі ўдзел: Алена Анісім, Аляксандр Кашо, Пётра Мурзёнак, Алег Трусаў, Ірына Шумская.

2016.02.09 0

Чытай! Насі! Цытуй! Год беларускага мыслення

У аўторак, 9 лютага, пройдзе прэзентацыя ініцыятывы “Цытуй сваё!”, дзе будзе прадстаўлены плён супольнай працы, праз якую беларускае мысленне набліжаецца да сучаснага беларуса, робіцца часткай яго жыцця, ідэнтычнасці, роздумаў пра сябе і свет.

Запрашаем на прэзентацыю “Чытай! Насі! Цытуй! Год беларускага мыслення” 9 лютага ў новае памяшканне Studio67 (пр-т Машэрава 9, корпус 8, другі паверх, уваход праз прахадную завода “Гарызонт”). Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

 

2016.02.06 0

Беларускую мову ў беларускі парламент!

ТБМ заклікае ўсіх беларускіх патрыётаў незалежна ад іх нацыянальнасці, палітычных і рэлігійных перакананняў аб'яднацца ў грамадзянскую ініцыятыву "Беларускую мову ў беларускі парламент" і прыняць актыўны ўдзел у парламенцкіх выбарах у верасні 2016 года.

2016.02.06 0